Спаржакветныя

(Пасля перасылкі з Asparagales)

Спаржакветныя (Asparagales) — парадак аднадольных раслін. У сістэме класіфікацыі APG II уключаны ў групу манакоты.

Спаржакветныя

Asparagus fallax
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asparagales Bromhead (1838)

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  897479
NCBI  73496
EOL  4175
FW  54968

Апісанне

правіць

Шматгадовыя, мікатрофныя, часам бесхларафільныя наземныя ці, часцей, эпіфітныя, часам ліянавыя травы. Наземныя віды з каранёвымі клубнямі ці карэнішчамі. Эпіфітныя віды маюць паветраныя клубнепадобныя органы (туберыдыі) для запасання вады і спажыўных рэчываў. Сцёблы сімпадыяльна ці, радзей, монападыяльна разгалінаваныя. Лісты чарговыя, часам двухрадныя, рэдка процілеглыя ці кальчакаватыя, простыя і цэльныя, з паралельным жылкаваннем, часта некалькі мясістыя, звычайна з похвавай асновай. У бесхларафільных відаў яны рэдукаваныя да лусак.

Прадстаўнікі парадку

правіць

Найбольш вядомыя харчовыя расліны з гэтага парадку — прадстаўнікі родаў цыбуля і спаржа.

Сярод спаржакветных шмат дэкаратыўных прыгожаквітнеючых раслін, напрыклад, ландыш, нарцыс, амарыліс, архідэі і іншыя.

Хатнія расліны, якія ўваходзяць у гэты парадак: агава, альяс, юка.

Класіфікацыя

правіць

Сістэма APG II

правіць

Паводле Сістэме APG II (2003) парадак Спаржакветныя (Asparagales) уключае 25 сямействаў:

nom. cons. — лац.: nomen conservandum: кансерваваная назва, выкарыстанне якой афіцыйна дазволена, нягледзячы на тое, што яна супярэчыць аднаму ці некалькім палажэнням Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры (МКБН)[3];
[+…] — сямейства, якое можа быць аддзелена ад папярэдняга;
§ — сямейства, склад якога змяніўся ў параўнанні з Сістэмай APG.

Больш раннія сістэмы

правіць

У сістэме класіфікацыі Кронквіста (1981) парадак Asparagales адсутнічае. Большасць таксонаў, якія ўключаюцца ў гэты парадак у Сістэме APG II, у Сістэме Кронквіста ўваходзіць у парадак Liliales падкласа Liliidae класа Liliopsida.

У сістэме класіфікацыі Тахтаджана (1997) парадак Спаржакветныя (Asparagales) уваходзіць у склад надпарадку Lilianae падкласа Liliidae класа Liliopsida.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Джеффри, Чарлз. Биологическая номенклатура: Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — С. 113.

Літаратура

правіць
  • An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG II. // The Linnean Society of London, Botanical Journal of the Linnean Society. 2003. № 141. — С. 399—436. (англ.)
Полный текст: pdf Архівавана 16 кастрычніка 2022.Полный текст: html Архівавана 5 снежня 2012.Краткий обзор Архівавана 19 верасня 2012. Проверено 24 июля 2008 г.
  • Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 6. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1982. — С. 94—203.

Спасылкі

правіць