Спаржавыя
Спаржавыя (Asparagaceae) — сямейства аднадольных раслін, парадку Спаржакветныя (Asparagales).
Спаржавыя | ||||||||||||||||
Asparagus officinalis | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Asparagaceae Juss., 1789 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Падсямействы | ||||||||||||||||
|
Большай часткай травы, радзей паўкусты, кусты або дрэвы; лісце ў іх часта замяняецца кладодзіямі, шчаціністымі, ігольчастымі або пласціністымі; сапраўднае лісце з'яўляецца ў выглядзе невялікіх лускавінак. Кветкі альбо адзінкавыя, якія з'яўляюцца на верхавіне сцябла (у Paris, Trillium), або ў пазусе лісця, альбо кветкі сабраны ў гронкі (ландыш (Convallaria), майнік (Maianthemum)), мяцёлкі або каласы (у Dracaena). Кветка абодваполая або аднаполая, звычайна з трохчленнымі коламі, а ў майнік (Maianthemum), у выглядзе выключэння, двухчленнымі, у Paris — чатырохленнымі. Калякветнік просты, раздзельналісты або (у ландыш (Convallaria)) спайналісты; тычынак два кругі; песцік з верхняй трох-, двух- або чатырохгнёздавай завяззю, кароткім слупком і лопасцевым лычыкам. Плод — аднанасенная або шматнасенная ягада; насенне бялковае.
Сістэматыка
правіцьРаней Asparagaceae лічыліся вельмі блізкімі да сямейства лілейныя (Liliaceae), і многімі аўтарамі гэта сямейства прымалася толькі за падсямейства лілейных. Ад лілейных сямейства адрознівалі тым, што плод ў яго заўсёды ягада (у лілейных каробачка), і тым, што няма цыбулін, гэтак звычайных у лілейных.
У Сістэме класіфікацыі APG II большасць родаў было вынесена ў іншыя сямействы, у выніку чаго ў сямействе спаржавых засталося толькі некалькі родаў:
- Спаржа (Asparagus)
- Myrsiphyllum
- Protasparagus
Па параўнанні з сістэмай класіфікацыі APG II (2003) у сістэме APG III (2009) адбыліся істотныя змены, якія закранулі сямейства Asparagaceae: у яго склад былі ўключаны раней самастойныя сямействы агававыя (Agavoideae), Scilloideae, Nolinoideae і некаторыя іншыя. Па дадзеных сайта APW агульная колькасць родаў сямейства на 2010 год складае 153, агульная колькасць відаў — 2480[3].
Класіфікацыя
правіцьСклад сямейства значна мяняўся ў розных сістэмах класіфікацыі.
Па сучасным уяўленням да сямейства адносяць наступныя 128 родаў[4]:
- Acanthocarpus
- Agave — Агава
- Albuca
- Aloe — Алоэ
- Alrawia
- Androstephium
- Anemarrhena
- Anthericum
- Aphyllanthes
- Arnocrinum
- Arthropodium
- Asparagus — Спаржа
- Aspidistra
- Astroloba
- Barnardia
- Beaucarnea
- Bellevalia
- Beschorneria
- Bessera
- Bloomeria
- Bowiea
- Brimeura
- Brodiaea
- Calibanus
- Camassia
- Campylandra
- Chamaescilla
- Chamaexeros
- Chlorogalum
- Chlorophytum
- Chortolirion
- Clara
- Clintonia
- Comospermum
- Convallaria — Ландыш
- Cordyline
- Corynotheca
- Danae
- Dandya
- Dasylirion
- Daubenya
- Diamena
- Dichelostemma
- Dichopogon
- Diora
- Dipcadi
- Disporopsis
- Disporum
- Diuranthera
- Dracaena
- Drimia
- Drimiopsis
- Drymophila
- Echeandia
- Eremocrinum
- Eriospermum
- Eucharis
- Eucomis
- Eustrephus
- Fessia
- Furcraea
- Fusifilum
- Gasteria
- Hagenbachia
- Hastingsia
- Haworthia
- Hensmania
- Herpolirion
- Herreria
- Herreriopsis
- Hesperaloe
- Hesperocallis
- Hesperoyucca
- Hessea
- Heteropolygonatum
- Hodgsoniola
- Hosta
- Hyacinthella
- Hyacinthoides
- Hyacinthus
- Lachenalia
- Lapiedra
- Laxmannia
- Ledebouria
- Leopoldia
- Leucocrinum
- Liriope
- Lomandra
- Maianthemum — Майнік
- Manfreda
- Massonia
- Merwilla
- Milla
- Muilla
- Murchisonia
- Muscari
- Myrsiphyllum
- Namophila
- Neobakeria
- Nolina
- Ophiopogon — Афіяпагон
- Ornithogalum
- Oziroe
- Paradisea
- Peliosanthes
- Petronymphe
- Polianthes
- Polygonatum — Купена
- Prochnyanthes
- Prospero
- Pseudogaltonia
- Pseudomuscari
- Pseudoprospero
- Puschkinia
- Reineckea
- Resnova
- Rohdea
- Romnalda
- Ruscus
- Sansevieria
- Schizobasis
- Schizocarphus
- Schoenolirion
- Scilla — Пралеска
- Semele
- Sowerbaea
- Speirantha
- Spetaea
- Streptopus
- Terminalis
- Theropogon
- Thysanotus
- Trichopetalum
- Tricyrtis
- Trihesperus
- Triteleia
- Triteleiopsis
- Tupistra
- Uvularia
- Veltheimia
- Xerolirion
- Yucca
- Zagrosia
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Asparagaceae: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 20 мая 2010)
- ↑ The Plant List: Asparagaceae, информация на The Plant List, v1.1, 2013 (Праверана 8 жніўня 2015)