Ало́э[1][2][3][4], альяс[1][4][5] або альва́с[4][5] (Aloe) — род сукулентных раслін сямейства асфадзелавых. Віды — шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім гладкім мясістым лісцем, пакрытым па краі шыпамі. Кветкі чырвоныя або жоўтыя, сабраныя ў верхавую гронку. Назва роду ў перакладзе з арабскай мовы горкі.

Алоэ

Алоэ дрэвападобнае (Aloe arborescens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aloe L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42772
NCBI  25641
EOL  39863588
GRIN  g:440
IPNI  23960-1

Апісанне

правіць

Вядома каля 400 відаў. Найбольш вядомыя — алоэ дрэвападобнае (Aloe arborescens)[6] і алоэ вера (Aloe vera), якое ўваходзіць у склад шматлікіх лекавых і касметычных прэпаратаў. Знешні выгляд алоэ вельмі разнастайны — сярод іх ёсць дрэвападобныя формы і ліяны; а таксама гіганцкія і мініяцюрныя расліны.

Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце сакаўное, мясістае, шаравата-зялёнае з васкавым налётам, зубчастае па краях, мае гліказід алаін. Кветкі трубчастыя, чырвона-аранжавыя, сабраныя ў гронку. Плод — сухая трохгнёздавая каробачка. На ніжняй частцы сцёблаў штогод утвараюцца бакавыя парасткі («дзеткі»), якія таксама выкарыстоўваюцца для размнажэння.

Распаўсюджанне

правіць

Гістарычная «радзіма» алоэ — засушлівыя вобласці Афрыкі, Мадагаскара, Макаранезіі і поўдзень Аравійскага паўвострава. Але дзякуючы дэкаратыўным і лекавым ўласцівасцям, а таксама параўнальна лёгкаму і хуткаму прыстасаванню, шматлікія віды алоэ былі натуралізаваныя ў краінах Міжземнамор’я, Індыі, Мексіцы, на Кубе. Алоэ было завезена іспанцамі ў Еўропу, адкуль распаўсюдзілася на востраў Барбадос і ў шматлікія краіны Паўднёва-усходняй Азіі. Некаторыя віды вырошчвалі ў Закаўказзі як лекавыя расліны. На Беларусі культывуюць у пакоях, аранжарэях, дзе расліна квітнее вельмі рэдка і дасягае вышыні не больш за 70 см.

Некаторыя віды

правіць

Выкарыстанне

правіць

Высушаны сок з лісця некаторых відаў алоэ (сабур) ужываюць пераважна ў ветэрынарыі як слабіцельны і жаўцягонны сродак, мясцова — для дэзінфекцыі і паскарэння эпітэлізацыі[7]. У некаторых выпадках сок з лісця алоэ можа выклікаць дэрматыты[8]

Крыніцы

правіць
  1. а б ТСБМ 1977.
  2. ЭПБ 1983.
  3. БелЭн 1996.
  4. а б в Раслінны свет 2001.
  5. а б ТСБЛМ 2016.
  6. Назва паводле Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  8. Бесараб С. В. АЛОЭ или Разрушаем иллюзии детства // Хабр — habr.com, 14 октября 2021, 00:52

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Алоэ: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)