Сабу́р[1] — высушаны сок з лісця розных відаў раслін роду Алоэ (Aloe).

Кавалкі чорна-бурага колеру ці парашок. Мае непрыемны пах і горкі на смак. Добра раствараецца ў гарачай вадзе, спірце і растворах шчолачаў. Найбольш значны складнік — алаіны (сумесь гліказідаў).

Выкарыстанне

правіць

Сабур выкарыстоўваецца пераважна ў ветэрынарыі ў якасці слабільнага і жаўцягоннага сродку, мясцова — для дэзінфекцыі і паскарэння эпітэлізацыі[1].

Зноскі

Літаратура

правіць