Купе́на[3][4], або Саламонава пячатка[5] (Polygonátum) — род кветкавых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Відаў (па розных падліках) ад 30 да 50.

Купена

Купена шматкветкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polygonatum Mill.

Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43005
NCBI  16195
EOL  33609
GRIN  g:9709
IPNI  24672

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым мясістым карэнішчам, на якім застаюцца круглыя ўціснутыя сляды леташніх парасткаў («пячаткі»), Лісце падоўжана-эліптычнае. Кветкі зеленавата-белыя, часам ружовыя, на звіслых кветаножках, адзіночныя ці ў гронках у пазухах лісця. Плод — ягада.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: купена духмяная (Polygonatum odoratum) (народныя назвы: зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік) і купена шматкветная (Polygonatum multiflorum). Трапляецца ў хваёвых, мяшаных лясах, сярод хмызняку.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Напісанне Купена, Саламонава пячатка у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць