Спаржа

(Пасля перасылкі з Asparagus)

Спаржа[3][4], аспарагус[4] (Aspáragus) — род раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Вядома да 100 (каля 300[4]) відаў, рассеяных па ўсім свеце, пераважна ў сухім клімаце. Найбольш распаўсюджаны від Спаржа лекавая (Asparagus officinalis).

Спаржа

Спаржа лекавая (Asparagus officinalis) — тыпавы від роду Спаржа. Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asparagus L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42782
NCBI  4685
EOL  29119
GRIN  g:1046
IPNI  30275681-2

Апісанне правіць

Адны віды спаржы — травы, іншыя — паўкусты, якія развіваюць падземнае карэнішча і надземнае больш ці менш галінастае сцябло вышынёй 50—300[4] см, у шматлікіх відаў паўзучае. Відазмененыя парасткі (кладодыі) іголкападобныя або вузкалінейныя, адзіночныя або ў пучках. Лісце відазменена ў лускавінкі. Кветкі раздзельнаполыя, дробныя, жаўтавата-зялёнага колеру. Плод — чырвоная ягада.

 
Спаржа лекавая (Asparagus officinalis) Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Выкарыстанне правіць

Харчовыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Верхнія часткі маладых парасткаў спаржы (каля 20 см даўжынёй) выкарыстоўваюцца ў кулінарыі як дэлікатэс. У аранжарэях і пакоях пад назвай аспарагус вырошчваецца спаржа перыстая (Asparagus plumosus), спаржа серпападобная (Asparagus falcatus), спаржа Шпрэнгера (Asparagus sprengeri) і інш.

 
Поле спаржы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г БелЭн 2002.

Літаратура правіць