Ландыш
Ландыш[3] (Convallária) — манатыпны або алігатыпны род аднадольных раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).
Ландыш | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Convallaria L., 1753 | |||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||
Карта папуляцый відаў роду Ландыш:
Зялёным колерам — ландыш майскі; Чырвоным колерам — Convallaria keiskei; Фіялетавым колерам — Convallaria montana. | |||||||||||||||
|
Як правіла, лічыцца манатыпным родам з адзіным відам ландыш майскі (Convallaria majalis)[4]. Аднак, у некаторых таксанамічных класіфікацыях вылучаюцца два іншых віды — Convallaria keiskei і Convallaria montana[5].
Раней род уключалі ў сямейства Лілейныя (Liliaceae) або вылучалі ў асобнае сямейства Convallariaceae; у класіфікацыі APG II (2003) род быў уключаны ў сямейства Nolinoideae. Па стане на 2013 год у большасці міжнародных баз дадзеных род Ландыш уваходзіць у склад сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).
Назва
правіцьНавуковая назва была дадзена роду Карлам Лінеем на аснове лацінскай назвы расліны, Lilium convallium («лілея далін»)[6]. Англійская назва — Lily of the Valley (або Lily-of-the-Valley)[7] — калька з лацінскай.
Таксанамія
правіцьТрадыцыйна род разглядаецца як манатыпны, які складаецца з аднаго віду — ландыш майскі. Разнавіднасці апошняга, якія часам вылучаюцца ў самастойныя віды, маюць геаграфічную адасобленасць ад намінальнай разнавіднасці, пры гэтым іх марфалагічныя асаблівасці выяўленыя слаба[8].
Па дадзеных «The Plant List», у родзе вылучаюцца тры біялагічных віды:
- Ландыш майскі (Convallaria majalis L., 1753) — галоўным чынам Еўропа, Каўказ
- Convallaria keiskei Miq., 1867 — паўночная і усходняя Азія
- Convallaria montana Raf., 1840 — ЗША
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Convallaria information from NPGS/GRIN Архівавана 29 лістапада 2014.
- ↑ Convallaria — The Plant List
- ↑ ландыш
- ↑ ITIS Standard Report Page: Convallaria
- ↑ Кнорринг 1935.
Літаратура
правіць- Кнорринг О. Э. Род 293. Ландыш — Convallaria L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 467—468. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.