Convallaria keiskei — від аднадольных раслін роду Ландыш (Convallaria) сямейства Спаржавыя (Asparagaceae)[3]. Расліна ўпершыню апісана ў 1867 годзе нідэрландскім батанікам Фрыдрыхам Антонам Вільгельмам Мікелем[4] і названа ім у гонар японскага батаніка Кейсуке Іта  (англ.) (1803—1901)[5].

Convallaria keiskei
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Convallaria keiskei Miq., 1867


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  182176
EOL  1087077
IPNI  533481-1
TPL  kew-303068

Як правіла (але не заўсёды) лічыцца сінонімам ландыша майскага (Convallaria majalis) — Convallaria majalis var. keiskei (Miq.) Makino[6].

Распаўсюджанне, апісанне правіць

Сустракаецца ад паўднёва-усходняй Сібіры да Японіі[7]. У Расіі распаўсюджаны ў Сахалінскай, Амурскай, Іркуцкай абласцях, Прыморскім, Хабараўскім і Забайкальскім краях[8].

Расце ў лісцяных і змяшаных лясах, а таксама па бязлесых схілах сопак (гарышчах, высечках), у апошнім выпадку расліна больш дробная, але цвіце і пладаносіць значна раней. Перыяд пачатку цвіцення расліны моцна залежыць ад мясцовых кліматычных умоў і можа вар’іравацца ад сярэдзіны мая да канца чэрвеня.

Шматгадовая травяністая расліна 12-18 см вышынёй. Лісце двух тыпаў: лускападобнае карычняватага або фіялетавага адцення, па 3-6 на кожнай расліне, і па 1-3 доўгачарашковых прамых зялёных ліста. Суквецце гронкападобнае, нясе 3-10 схіленых дадолу кветкі. Плод — шарападобная ягада чырвонага колеру.

Значэнне, меры засцярогі правіць

Надземная частка расліны выкарыстоўваецца ў медыцыне. Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.

Ядавіты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Data Use Agreement — GBIF Portal
  4. Convallaria keiskei Miq.
  5. http://www.riverwin.jp/pl/von/von1.pdf
  6. Convallaria keiskei information from NPGS/GRIN Архівавана 14 снежня 2000.
  7. World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
  8. Convallaria keiskei Miq.Ландыш Кейске Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура правіць