Нарцыс (род раслін)
Нарцыс (Narcissus) — род кветкавых раслін сямейства амарылісавых.
Нарцыс | |||||||||||||||||
![]() Narcissus pseudonarcissus | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Narcissus L. (1753) | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Адрозніваюць каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор'і. Трапляюцца ў вільготных месцах, на высакагорных і далінных лугах, травяністых схілах гор. Культывуюць са старажытнага часу, вядома больш за 12 тыс. сартоў. На Беларусі вырошчваюць каля 40 сартоў нарцыса гібрыднага.
Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лінейнае. Кветанос бязлісты, вышынёй да 0,5 м. Кветкі белыя, жоўтыя, адзіночныя ці ў гронках, у некаторых пахучыя; эфірны алей з іх выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі. Плод — каробачка. Усе віды ядавітыя.
Ранневеснавыя дэкаратыўныя расліны.
У філатэлііПравіць
Нарцыс на паштовых марках на Вікісховішчы |
Паштовая марка Беларусі, 2008 год
Малы аркуш Беларусі, 2008 год
Паштовая марка Беларусі, 2017 год
Малы аркуш Беларусі, 2017 год
Картмаксімум Беларусі, 2017 год
Малы аркуш Беларусі, 2017 год
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».