Лілеякветныя

(Пасля перасылкі з Liliales)

Лілеякветныя (Liliales) — парадак аднадольных раслін.

Лілеякветныя

Познацвет асенні ў Каралеўскім батанічным садзе ў Мадрыдзе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Liliales Perleb, 1826


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42612
NCBI  4667
EOL  4173
FW  54972

Каля 20 сямействаў, больш за 6,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмеранай і субтрапічнай зонах. На Беларусі 3 сямействы, 12 родаў (бялюк (Anthericum), гусіная цыбуля (Gagea), ландыш майскі (Convallaria), лілея (Lilium), майнік (Maianthemum), мудранка (Paris), познацвет (Colchicum), спаржа (Asparagus), тафільдыя (Tofieldia), цыбуля (Allium), цюльпан (Tulipa), чамярыца (Veratrum), птушкамлечнік (Ornithogalum)) і шмат інтрадукаваных відаў з родаў алоэ (Aloe), амарыліс (Amaryllis), белакветнік (Leucojum), гіяцынт (Hyacinthus), драцэна (Dracaena), красадзён, нарцыс (Narcissus), рабчык (Fritillaria) і інш.[3]

Шматгадовыя травы з карэнішчам, цыбулінамі ці клубнецыбулінамі, радзей дрэвападобныя расліны, некаторыя ліяны. Лісце суцэльнае. Кветкі звычайна двухполыя, правільныя ў гронках, мяцёлках і іншых суквеццях. Плод — каробачка, часам — ягада. Ёсць ядавітыя віды.

Лекавыя, агароднінныя, інсектыцыдныя, меданосныя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, пакаёвыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. БелЭн у 18 т. Т.9. Мн., 1999