Красадзён[1], таксама Лілейнік[2] (Hemerocállis) — род кветкавых раслін сямейства Асфадэлавыя (Xanthorrhoeaceae).

Красадзён

Красадзён Мідэндорфа (Hemerocallis middendorffii)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hemerocallis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42942
NCBI  16107
EOL  32451
GRIN  g:5515
IPNI  24324-1

Назва роду Hemerocallis паходзіць ад грэч. ἡμέρα — «дзень, суткі» і καλός — «прыгожы», што звязана з кароткатэрміновым красаваннем большасці відаў, кожная кветка звычайна цвіце адзін дзень.

Апісанне

правіць
 
Красадзён жоўты (Hemerocallis lilioasphodelus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Лісце прыкаранёвае, двухраднае, доўгае, шырокалінейнае. Кветаносы вышынёю 30—100 см. Лейкападобныя кветкі буйныя, жоўтыя або аранжавыя ў мяцёлчатых ці галоўчатых суквеццях. Плод — трохгранная каробачка.

Пашырэнне

правіць

Каля 15 відаў (20[3]). Пашыраны ва ўмерана цёплых раёнах Еўразіі — ад Еўропы да Кітая, Карэі і Японіі; у Заходняй Еўропе, ЗША, на Каўказе — здзічэлыя. Вырошчваецца са старажытнага часу. Мае больш за 10 тыс. форм і сартоў. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны красадзён жоўты (Hemerocallis lilioasphodelus), красадзён Мідэндорфа (Hemerocallis middendorffii), красадзён рыжы (Hemerocallis fulva) і красадзён Тунберга (Hemerocallis thunbergii).

Выкарыстанне

правіць

Дэкаратыўныя расліны. Вяленыя кветкі ў некаторых краінах ужываюць як прыправу да ежы.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Напісанне Красадзён, Лілейнік ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999, С. 454.
  3. Hemerocallis (англ.) // The Plant List

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць