Цыбуля
Цыбу́ля[3] (Allium) — род кветкавых раслін падсямейства цыбулевых.
Цыбуля | |||||||||||||||||
Часнок. Тыпавы від рода. | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Allium L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДвух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце лінейнае, пляскатае або дудкаватае, шчыльна размешчанае на папярочным сцябле. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або ліловыя, сабраныя ў шарападобныя парасонікі на доўгіх кветаножках; часам у іх утвараюцца паветраныя цыбуліны. Плод — каробачка.
Пашырэнне
правіцьВядома каля 900 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. Уведзена ў культуру больш за 4 тысяч гадоў назад. Вырошчваюць батун, парэй, цыбулю рэпчатую, шалот, або аскалонскую, шніт, ці скараду, або рэзанец, часнок, цыбулю прычасночную.
Выкарыстанне
правіцьАгароднінныя, лекавыя, эфіраалейныя, дэкаратыўныя расліны.
Класіфікацыя
правіцьКласіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II ), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ APG III