У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вяснушкі — жоўта-карычневыя пігментныя плямы ў чалавека памерам ад 2-3 да 5-8 мм, сіметрычна размяшчаюцца на адкрытых частках цела. Вяснушкі з'яўляюцца пад дзеяннем сонца (звычайна вясной), часам ад уздзеяння рентгенавых прамянёў, радыеактыўных фактараў і хімічных раздражняльнікаў. Часцей вяснушкі сустракаюцца ў людзей з белай тонкай скурай, светлавалосых або рыжавалосых, толькі зрэдку ў смуглых шатэнаў і брунетаў. Узнікаюць вяснушкі звычайна ва ўзросце 4-5 гадоў і пасля 40 гадоў могуць знікаць. Утварэнне вяснушак выклікана сканцэнтраваным павелічэннем ўтрымання ў павярхоўных пластах скуры пігмента (меланіну), што абумоўлена разладамі пігментаўтварэння, якія ўзнікаюць на фоне парушэнняў тонусу вегетатыўнай нервовай сістэмы і эндакрынных разладаў. Часта ўтварэнне вяснушак абумоўлена спадчыннай схільнасцю.

Вяснушкі

Прафілактыка

правіць

У асенне-зімовы час — прыём унутр комплексу вітамінаў В і вітаміна С; вясной і летам — абарона месцаў размяшчэння вяснушак ад сонечных прамянёў (капялюш з шырокімі палямі, парасоны, ахоўныя крэмы).

Лячэнне — кераталітычныя і адбельвальныя сродкі.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0