Яблычная кіслата
Я́блычная кіслата, гідраксібурштынавая кіслата, 2-гідраксібутанавая кіслата — двухасноўная аксікарбонавая кіслата, HOOCCH(OH)CH2COOH. Упершыню вылучана з няспелых яблыкаў шведскім хімікам К. Шэеле ў 1785 годзе[1].
Яблычная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₄H₆O₅ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 230-022-8 |
SMILES | |
ChemSpider |
Яблычная кіслата існуе ў выглядзе двух стэрэаізамераў (D- і L-яблычная кіслоты) і рэцэмата (D, L-яблычная кіслата)[2]. Яблычная кіслоты — бясколерныя крышталі. Тэмпература плаўлення 100 °С рэцэмата[2] і 130,8 °C стэрэаізамераў[2].
У прыродзе
правіцьУ прыродзе распаўсюджана L-яблычная кіслата[2]. У свабодным стане ўтрымліваецца ў пладах раслін (напрыклад, кіслыя яблыкі, вішня, агрэст, рабіна, барбарыс звычайны і інш.). Таксама яблычная кіслата сустракаецца ў вегетатыўных органах таўсцянкавых і іншых сукулентаў[1]. У выглядзе солей кальцыю утрымліваецца ў тытуню і ў невялікай колькасці ў віне[2].
Атрыманне
правіцьD,L-яблычную кіслату атрымліваюць аднаўленнем з вінаграднай кіслаты, гідролізам D,L-бромбурштынавай кіслаты, аднаўленнем з эфіраў з наступным гідролізам і інш.
D-яблычная кіслата атрымліваецца у невялікай колькасці пры аднаўленні D-віннай кіслаты і таксама адначасова з L-яблычнай кіслатой ў выніку расшчаплення рэцэмата.
L-яблычную кіслату вылучаюць з прыроднай сыравіны.
Выкарыстанне
правіцьL-яблычную кіслату выкарыстоўваюць ў вытворчасці віна, фруктовых напояў, кандытарскіх вырабаў у якасці смакавай дабаўкі і рэгулятара кіслотнасці (pH). Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне ў складзе некаторых лекавых сродкаў (прэпараты ад хрыпаты, слабільныя сродкі).
Зноскі
- ↑ а б Яблочная кислота (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ а б в г д Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 226. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 285. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі
правіць- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Яблочная кислота (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яблычная кіслата