Таўсцянкавыя
Таўсцянковыя[3] (Crassulaceae) — сямейства кветкавых раслін.
Таўсцянкавыя | ||||||||||||||
Sedum torulosum | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Crassulaceae J.St.-Hil., nom. cons., 1805 | ||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьТравяністыя расліны, сукулентныя, шматгадовыя ці аднагадовыя, з простымі, большай часткай без прылісткаў, сакавітымі лісточкамі. Кветкі звычайна ў коласападобных, гронкападобных, шчытападобных суквеццях, актынаморфныя, двухполыя, рэдка аднаполыя, кругавыя, у большасці выпадкаў з аднолькавым 4-5-6 і большым лікам членаў калякветніка (у абодвух кругах) і гінецэя, але ў два разы большым лікам у андрацэі. Вяночак раздзельнапялёсткавы, іншы раз спайнапялёсткавы. Пладалісцікі свабодныя ці зрастаюцца паміж сабой у большай ці меншай ступені. Завязь верхняя. Пры аснове пладалісцікаў знаходзяцца лускі — нектарнікі.
Расліны энтамафільныя, некаторыя арнітафільныя. Кветаложа часта сподачкапашыранае. Плод — многалістоўка, рэдка каробачкападобны. Лісце можа ўтрымліваць таксічныя для хатніх жывел гліказіды[4].
Пашырэнне
правіцьСямейства ўтрымлівае да 35 родаў і 1500 відаў. Шырока распаўсюджаны (акрамя Палінезіі і Аўстраліі), але сканцэнтраваны ў асноўным у Паўднёвай Афрыцы. У Рэспубліцы Беларусь сямейства таўсцянкавых прадстаўлена 4 родамі і каля 11 відамі.
Роды
правіцьСямейства налічвае 39 родаў:
- Adromischus Lem.
- Aeonium Webb & Berthel.
- Afrovivella A.Berger
- Aichryson Webb & Berthel.
- Cotyledon L.
- Crassula L.
- Cremnophila Rose
- Diamorpha Nutt.
- Dudleya Britton & Rose
- Echeveria DC.
- Graptopetalum Rose
- ×Graptoveria G.D.Rowley — гібрыд Graptopetalum × Echeveria
- Hylotelephium H. Ohba
- Hypagophytum A. Berger
- Jovibarba (DC.) Opiz
- Kalanchoe Adans.
- Kungia K.T.Fu
- Lenophyllum Rose
- Meterostachys Nakai
- Monanthes Haw.
- Ohbaea V.V.Byalt & I.V.Sokolova
- Orostachys Fisch.
- Pachyphytum Link et al.
- ×Pachyveria Haage & Schmidt — гібрыд Pachyphytum × Echeveria
- Perrierosedum (A. Berger) H. Ohba
- Phedimus Raf.
- Pistorinia DC.
- Prometheum (A. Berger) H. Ohba
- Pseudosedum (Boiss.) A. Berger
- Rhodiola L.
- Rosularia (DC.) Stapf
- Sedum L. — Расходнік
- Sempervivum L. — Скочкі
- Sinocrassula A.Berger
- Thompsonella Britton & Rose
- Tillaea L.
- Tylecodon Toelken
- Umbilicus DC.
- Villadia Rose
Паводле сайта The Plant List на 2013 год, у сямейства ўваходзяць 50[5] родаў і 1482 віды.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Сергей Бесараб Семейство Толстянковые. Прекрасные генераторы ядовитых гликозидов // Патрэон — patreon.com, 15 кастрычніка 2021, 19:45
- ↑ Таўсцянкавыя Архівавана 17 чэрвеня 2017. на сайце The Plant List (англ.) (лац.) (Праверана 31 мая 2016)
Літаратура
правіць- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6