Echeveria — род сукулентных раслін сямейства таўсцянкавыя.

Echeveria

Echeveria runyonii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echeveria DC.

Арэал

     Натуральны арэал

     Інтрадукцыя

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500256
NCBI  23005
EOL  61894
GRIN  g:4091
IPNI  30004414-2
Echeveria ‘Black Prince’

Шматгадовыя травяністыя расліны з сакавітым лісцем, якія ўтвараюць шчыльную прыкаранёвую разетку, або невысокія сукулентныя кусцікі. У родзе каля 170[3] відаў. Распаўсюджаныя ў асноўным у Мексіцы, некаторыя віды — ад Тэхаса і Каліфорніі (ЗША) на поўначы да Перу на поўдні.

Род названы ў гонар мексіканскага мастака Атанасіа Эчэверыі, які ілюстраваў кнігі па флоры Мексікі[4].

Гісторыя правіць

Прымяненне ў ацтэкаў правіць

У сваім фундаментальным творы «Агульная гісторыя спраў Новай Іспаніі» (15471577) Бернардзіна дэ Саагун, абапіраючыся на звесткі ацтэкаў аб уласцівасцях раслін, прывёў розныя звесткі пра Echeveria gibbiflora[5].

Апісанне правіць

Расліны гэтага роду фармуюць шчыльныя разеткі з мясістага, напоўненага вільгаццю лісця. Розныя віды могуць быць безсцябловымі або з доўгімі парасткамі. Разеткі дыяметрам ад 3 да 40 см. Лісце цвёрдае або вадзяністае. Адрозніваюцца розным колерам і формай лісця.

Кветкі 5-членныя, сабраны ў бакавое прамое суквецце. Пялёсткі і чашалісцікі сакавітыя, апошнія карацей пялёсткаў. Кветкі ад жоўтых да памяранцава-чырвоных і чырвона-карычневых, звычайна невялікія. Размешчаны на доўгім кветканосе, вертыкальным або бакавым. Адценне часта залежыць ад асветленасці: бутоны, якія развіліся ў сонечнае надвор’е, больш чырвоныя, у пахмурнае — жоўтыя.

Лёгка дае міжвідавыя і міжродавыя гібрыды.

Распаўсюджаная пакаёвая расліна.

Зноскі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Echeveria (англ.). The Plant List. Version 1.1. (19 красавіка 2013). Праверана 27 верасня 2016.
  4. Удалова 1994.
  5. Саагун 2013.

Літаратура правіць

  • Бернардино де Саагун, Куприенко С. А. Общая история о делах Новой Испании. Книги X—XI: Познания астеков в медицине и ботанике / Ред. и пер. С. А. Куприенко.. — К.: Видавець Купрієнко С. А., 2013. — 218 с. — (Месоамерика. Источники. История. Человек). — ISBN 978-617-7085-07-1.
  • Удалова Р. А. Эхеверия // Агавы, алоэ и другие суккуленты. — СПб.: «Агропромиздат», 1994. — С. 106—108. — 112, с. — 30 000 экз. — ISBN 5-86466-012-4. УДК 635.914
  • Бялт В. В., Гапон В. Н., Васильева И. М. Эчеверия // Очиток, молодило и другие толстянковые. — М.: ООО «Издательство Астрель», ООО «Издательство АСТ», ООО «Транзиткнига», 2004. — С. 217—235. — 270, [2] с. — (Цветочный калейдоскоп). — 7000 экз. — ISBN 5-17-020601-1. ISBN 5-271-09112-0. ISBN 5-9578-0368-5. УДК 635.9
  • В. Грюнвальд. Эхеверия // Популярные комнатные растения: распространённые виды, сорта и гибриды. — СПб.: ООО "СЗКЭО «Кристалл», «Оникс», 2006. — С. 199. — 208, с. — 10 000 экз. — ISBN 5-9603-0056-7.

Спасылкі правіць