A-Very-Old-Saguaro-right-outside-the-Saguaro-National-Park-Arizona.jpg
Большасць кактусаў — сцеблавыя сукуленты з цалкам рэдукаваным лісцем. На здымцы — дзесяцімятровая Карнегія гіганцкая (Carnegiea gigantea), ЗША

Сукуленты (ад лац.: Succulentus — «сакавіты») — шматгадовыя расліны, якія маюць спецыяльныя тканкі для запасу вады. Як правіла, яны растуць у месцах з засушлівым кліматам.

Расліны, якія ўваходзяць у групу «сукуленты», не звязаныя паміж сабой агульным паходжаннем; іх падобныя рысы выкліканыя падобнымі ўмовамі пражывання. Сукуленты ёсць нават сярод такіх сямействаў, як ароідныя (заміякулькас), брамеліевыя (дыкія), вінаградавыя (цысус чатырохвугольны).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць