Атанасіа Эчэверыя

Атанасіа Эчэверыя-і-Гадой (ісп.: Atanasio Echeverría y Godoy) — мексіканскі мастак і натураліст XVIII стагоддзя.

Атанасіа Эчэверыя
ісп.: Atanasio Echeverría y Godoy
Дата нараджэння каля 1771
Месца нараджэння
Дата смерці 1803
Грамадзянства
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў, батанік, натураліст, ілюстратар
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Выява Атанасіа Эчэверыі

Ілюстраваў кнігі па батаніцы і, у прыватнасці, «Флору Мексікі». Падарожнічаў разам з даследчыкамі Марцінам Сэсе  (укр.) (17511808) і Хасэ Марыяна Масінья  (руск.) (17631819) па Мексіцы з мэтай даследавання і далейшага вывучэння флоры і фаўны гэтай краіны. З-за нестабільнай палітычнай абстаноўкі ў Новай Іспаніі (Напалеонаўскія войны) гэтая праца не была даведзена да канца. Аднак захавалася шмат прац А. Эчэверыі. У тэхнічным і мастацкім плане працы Атанасіа Эчэверыі выгадна адрозніваюцца ад любых іншых у гісторыі біялагічнай ілюстрацыі.

У гонар Атанасіа Эчэверыі Альфонс Дэкандоль у 1828 годзе назваў род паўночнаамерыканскіх сукулентных раслін Echeveria.

Зноскі

Спасылкі правіць