Расходнік

(Пасля перасылкі з Sedum)

Расходнік[3][4], Седум, Зайцава капуста, Зайцовая капуста[3] (Sedum) — род кветкавых раслін сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).

Расходнік
Sedum acre - Iceland - 2007-07-08.jpg
Расходнік едкі (Sedum acre)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sedum L., Sp. Pl. 1: 430 (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24103
NCBI  3784
EOL  32579
IPNI  12241-1

АпісаннеПравіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны-сукуленты вышынёю 4—80 см. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце сакаўное, рознай формы і колеру. Кветкі белыя, жоўтыя, пурпуровыя або блакітныя, у шчыткападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматлістоўка.

Віды і экалогіяПравіць

Род налічвае каля 600[4] відаў (392 віды[5]). Распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, пераважна на тэрыторыі Еўразіі. Некалькі відаў у Паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы (Перу)[4].

На тэрыторыі Беларусі 6[4] відаў. Найбольш пашыраныя расходнік едкі (Sedum acre), расходнік пурпуровы (Sedum telephium), расходнік вялікі (Sedum maximum). Растуць на лугах, палях, каля дарог, у лясах; цвітуць у маі—жніўні.

Значэнне і выкарыстаннеПравіць

Меданосы. Вырошчваюцца як дэкаратыўныя бардзюрныя расліны. Лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 БелЭн, 2001
  5. Sedum(англ.)  // The Plant List

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць