Расходнік едкі
Расходнік едкі[1][2] (Sédum ácre) — тыпавы від роду Расходнік (Sedum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).
Расходнік едкі | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Sedum acre L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Sedum sexangulare var. acre (L.) F. & P., 1898
| |||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьРасходнік едкі, адцытнік, рабачкі, сытнік[3][4], п’яніца, расходнік, скрыпун, ядранец[5][6], ачытак[7].
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам, без патаўшчэнняў. Даўжыня сцёблаў дасягае ад 5 да 15 см. Лісце сядзячае, дробнае, яйцападобнае; на бясплодных ляжачых парастках чарапічна размешчанае ў 5-6 радоў, на кветаносных узыходных — больш расстаўленае.
Кветкі залаціста-жоўтыя, у форме 5-канцовых зорачак, сабраны ў шматкветкавыя суквецці наверсе сцёблаў[8]. Формула кветкі: [9].
Ядавіты.
Арэал і экалогія
правіцьКарэнішчавы сукулент. Стэнатоп. Расце па сухіх месцах на пясчанай глебе, сухіх палянах, узлесках, пустках, насыпах, агаленнях вапняку, камяністых схілах. Часам сустракаецца як пустазелле ў пасевах, здольны сяліцца на цагляных мурах[10].
Распаўсюджаны ў Расіі ў Еўрапейскай частцы, Перадкаўказзі і Заходняй Сібіры. Звычайны від ва ўсіх сярэднярускіх абласцях[10]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца часта па ўсёй тэрыторыі[8]. Цвіценне з канца вясны да сярэдзіны лета.
Таксанамічнае становішча
правіцьВід Расходнік едкі адносіцца да роду Расходнік (Sedum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).
яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ ≈53 відаў | ||||||||||||
парадак Каменяломнікакветныя | род Расходнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Таўсцянкавыя | від Расходнік едкі | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 38 родаў | ||||||||||||
Гаспадарчае значэнне і ўжыванне
правіцьВырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
меданос. У чэрвені — ліпені, нават пры засусе, выдзяляе шмат нектару. Мёдапрадуктыўнасць дасягае 35 кг з гектара[11].
Сок з зялёных частак расліны атрутны[10].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. Мн., 1979.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ а б Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Андреева И.И., Родман Л.С. Ботаника. — 3-е, перераб. и доп.. — М: Колос, 2005. — С. 427. — 528 с. — ISBN 5-9532-0114-1.
- ↑ а б в Новиков В. С., Губанов И. А. Популярный атлас-определитель. Дикорастущие растения. — М.: Дрофа, 2002. — С. 416. — ISBN 5-7107-3766-6.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Очиток // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 243. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
правіць- Алексеев Ю. Е. и др. Травянистые растения СССР / Отв. ред. докт. биол. наук Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1971. — Т. 1. — С. 440. — (Справочники-определители географа и путешественника).
- Новиков В. С., Губанов И. А. Популярный атлас-определитель. Дикорастущие растения. — М.: Дрофа, 2002. С. 416. ISBN 5-7107-3766-6
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 711. Sedum acre L. — Очиток едкий // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 347. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
правіць- Очиток едкий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)