Пясчаныя глебы
Пясча́ныя гле́бы — глебы, якія развіваюцца на пясках і маюць не больш за 10 % часцінак фіз. гліны. Развіваюцца на марэнных, азёрна-ледавіковых, водна-ледавіковых, старажытнаалювіяльных, поймавых і эолавых пясках. Маюць значную водапранікальнасць, аэрацыю, цёплаёмістасць. Прыродная ўрадлівасць нізкая — колькасць арганічных і мінеральных рэчываў невялікая. Падзяляюць на рыхла- і звязнапясчаныя глебы.
На Беларусі займаюць больш 25 % тэрыторыі (большасць пад хваёвымі лясамі). Складаюць каля 19 % сельскагаспадарчых угоддзяў. Акультурваюцца пясчаныя глебы ўнясеннем арганічных і мінеральных угнаенняў, пасевамі бабовых, вапнаваннем, глінаваннем, арашэннем і ІНШ.
Літаратура
правіць- Шабанава В. І. Пясча́ныя гле́бы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 163. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Лазоўская Л. Н. Пясча́ныя гле́бы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 324. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Пясча́ныя гле́бы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 610. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.