Пустазе́лле, пустазельныя раслінырасліны, рост якіх на пэўных участках непажаданы.

Пасевы, засмечаныя васільком сінім

Пустазеллю ўласцівы вялікая пладавітасць, непатрабавальнасць да якасці глебы і кліматычных умоў. Пустазелле пагаршае ўмовы развіцця культурных раслін, зніжае ураджай і яго якасць, перашкаджае эфектыўнаму выкарыстанню сельскагаспадарчых машын, спрыяе пашырэнню шкоднікаў, змяншэнню прапускной здольнасці меліярацыйных сістэм і інш. Многія з пустазельных раслін ядавітыя.

Мяжа паміж пустазельнымі і культурнымі раслінамі дастаткова ўмоўная. Напрыклад, сланечнік у выпадку асыпання вялікай колькасці насення на глебу, можа засмеціць пасевы азімай пшаніцы[1]. Некаторыя пустазельныя расліны (напрыклад, васілёк сіні) не сустракаюцца па-за межамі аграбіяцэнозаў.

Паводле месца росту пустазелле падзяляецца на

  • раллёвае (сегетальнае),
  • смеццевае (рудэральнае),
  • пустазелле прыродных угоддзяў.

На тэрыторыі Беларусі вядомы каля 300 відаў пустазелля. Найбольш пашырана аднагадовае (лебяда белая, свінакроп палявы, пупок палявы, зоркаўка сярэдняя і інш.) і шматгадовае (пырнік паўзучы, асот палявы, бярозка палявая, шчаўе конскае і інш.)[2]

Барацьба з пустазеллем

правіць

У мэтах барацьбы з пустазеллем выкарыстоўваюць сістэму мерапрыемстваў[1], у склад якой уваходзяць агратэхнічныя (севазварот, своечасовая апрацоўка глебы і пасеваў, своечасовая сяўба і ўборка ўраджаю, мульчыраванне глебы), хімічныя (апрацоўка гербіцыдамі), карантынныя, кантроль за якасцю і чысцінёй насення і інш.

Зноскі

  1. а б Смирнов Б. М. Сорные растения(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 128—129. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць