Адкрыць галоўнае меню
Садовая глеба, пакрытая арганічнай мульчай

Му́льча (англ.: Mulch «мяккі») — штучны слой якога-небудзь ахоўнага матэрыялу на паверхні глебы, пакладзены для захавання вільгаці, рэгулявання тэмпературы, паляпшэння ўрадлівасці, скарачэння росту пустазелля, знешняй прывабнасці насаджэнняў. У якасці мульчы выкарыстоўваюць кампосты, тарфяную крошку, перагной, адкіды, адходы дрэваапрацоўкі (апілкі, папера і інш.), іржышча збожжавых, лісце, салому, палімерныя матэрыялы і інш.

ГісторыяПравіць

Мульчыраванне паверхні глебы вакол культурных раслін ужывалася ўжо ў старажытнасці ў рэгіёнах, схільных да засухі або выветрывання гумусу пасля ўзворвання. Выпадкі пакрыцця глебы друзам вядомы ў гістарычнай практыцы земляробаў пустыні Негеў у Ізраілі, старажытнарымскага Міжземнамор'я, перуанскай Атакамы, паўночнага захаду Аргенціны, пустыні Арызона, Канарскіх астравоў, цэнтральнага Кітая, Новай Зеландыі, вострава Рапануі і г. д.[1][2] У сярэдзіне XVII ст. у Англіі мульчой называлі гной, лісце або зямлю, якімі захілялі маладыя парсткі і хмызнякі[3]. Мульчыраванне як важны аграрны прыём шырока распаўсюдзілася ў другой палове XX ст. разам з развіццём ланшафтнага садоўніцтва і пермакультуры.

Асаблівасці ўжыванняПравіць

Мульчыраванне як аграрны прыём праводзіцца для дасягнення наступных вынікаў:

  • Рэгуляванне і аптымізацыя цеплавых уласцівасцяў глебы[4][5]
  • Стварэнне бар'ера для выпарэння вільгаці з глебы[6]
  • Кантраляванне эрозіі глебы[7]
  • Абмежаванне вылугавання глебы[8]
  • Прыгнечанне росту пустазелля[9]
  • Адпужванне шкоднікаў і прыцягненне карыснай мікрафаўны
  • Захаванне друзлай структуры глебы
  • Паляпшэнне ўрадлівасці глебы праз дэградацыю ніжніх пластоў мульчы[10]
  • Эстэтычны выгляд насаджэнняў

Для падвышэння эфектыўнасці мульчыраванне можа чарагавацца з іншымі прыёмамі. Напрыклад, для паляпшэння ўрадлівасці мульчу злучаюць з мінеральнымі ўгнаеннямі[11]. Адным з важных вынікаў ужывання мульчы можа стаць істотнае скарачэнне працы па апрацоўцы глебы[12]. Разам з гэтым, мульчыраванне патрабуе ўліку такіх фактараў, як уласцівасці матэрыялу мульчы, адлегласць ад ствала культурных раслін, таўшчыня і шырыня пластоў мульчы. У іншым выпадку мульчыраванне прыводзіць да скарачэння азоту ў глебе, парушэння паветраабмену, назапашвання ў глебе атрутных рэчываў, пагаршэння мікрабіялагічнага асяроддзя і загнівання частак раслін, выпадковага распаўсюджвання насення пустазелля і інш.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі