Засуха

засушлівы перыяд

Засуха — працяглы (ад некалькіх тыдняў да двух-трох месяцаў) перыяд ўстойлівага надвор’я з высокімі (для дадзенай мясцовасці) тэмпературамі паветра і малой колькасцю ападкаў (дажджу), у выніку чаго зніжаюцца вільготазапасы глебы і ўзнікае прыгнёт і гібель культурных раслін.

Засуха
Выява
Калаж
Спрыяльным фактарам з’яўляецца глабальнае пацяпленне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Патрэсканая зямля падчас засухі

Пачатак засухі звычайна звязаны з усталяваннем маларухомага высокага антыцыклону. Багацце сонечнага цяпла і вільготнасць паветра, якая паступова зніжаецца, ствараюць падвышаную выпаральнасць (атмасферная засуха), у сувязі з чым запасы глебавай вільгаці без папаўнення іх дажджамі высільваюцца (глебавая засуха). Паступова, па меры узмацнення глебавай засухі, перасыхаюць сажалкі, рэкі, азёры, крыніцы — пачынаецца гідралагічная засуха.

Літаратура

правіць