Адкрыць галоўнае меню

Зоркаўка сярэ́дняя[3], Макрыца, Макруха (Stellária média) — від раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Зоркаўка сярэдняя
Stellaria media growing in riverjack mulch.JPG
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stellaria media (L.) Vill.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20169
NCBI  13274
EOL  587772
GRIN  t:310864
IPNI  30072255-2
TPL  kew-2481938

Расце каля жылля, на агародах, пустазельных месцах, часам па сырых лясных дарогах і палянах.

НазваПравіць

Макрыца[4][5][6], белая макрыца, макрэц белы[7], макруха[8], макрыца белая[9].

Батанічнае апісаннеПравіць

Зоркаўка сярэдняя. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая травяністая расліна.

Сцябло цыліндрычнае, сцелістае, галінастае, вышынёй 10—30 см[10]. Лісце яйкападобнае, коратка завостраныя; верхнія сядзячыя, ніжнія на хвосціках[10].

Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двухраздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце ў маі — верасні[10]. Плады — каробачкі са шматлікімі акруглым або пупышкападобным насеннем[10].

АрэалПравіць

Распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі былога СССР, акрамя арктычных зон. Аддае перавагу волкім і ўрадлівым глебам на пустазельных месцах, па берагах рэк і на лясных узлесках.[10]

Хімічны складПравіць

У траве макрыцы маюцца сапаніны, вітаміны E, C, карацін[10].

Значэнне і ўжываннеПравіць

У агародах з'яўляецца злосным пустазеллем, змагацца з якім цяжка з-за вялікай колькасці насення, якое захоўвае усходжасць доўгі час.

У народнай медыцыне ўжываецца пры крывацёку, гемароі, крывахарканні, крывавых ванітах, авітамінозе, пачатковай стадыі памутнення рагавой абалонкі вока[11].

У народнай медыцыне распараную траву прыкладваюць да хворых месцаў пры рэўматызме, радыкуліце, расцяжэнні звязкаў[10].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  7. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  8. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 10,4 10,5 10,6 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  11. Махлаюк В. П. Лекарственные растения в народной медицине — Саратов, 1967.

ЛітаратураПравіць