Іосіф Георгіевіч Васількоў
Іосіф Георгіевіч Васількоў (11 сакавіка 1879, Ялец — 23 жніўня 1942) — беларускі батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі[1].
Іосіф Георгіевіч Васількоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 1942 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомы як | адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1904 годзе. У 1920—1929 гг. прафесар, загадчык кафедры батанікі Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (з 1925 г. БСГА). З 1934 г. у Інстытуце біялагічных навук АН БССР[1]. Кіраваў аддзелам жывых вышэйшых раслін Цэнтральнага батанічнага сада АН БССР[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьВывучаў флору Еўрапейскай часткі СССР, Каўказа, Казахстана. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Флора БССР»[1].
Пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела жывых раслін прафесара І. Г. Васількова быў створаны філагенетычны сад на плошчы 0,97 га пры Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі[2].
Бібліяграфія
правіць- Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. — Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках, 1927, т. 3.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 419.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 29.