Лебяда звычайная, Лебяда белая[4] (Chenopodium album) — кветкавая травяністая расліна сямейства лебядовых. Пустазелле.
Лебяда звычайная, свіная лабада, лебяда белая, лабада[5][6].
Батанічнае апісаннеПравіць
Аднагадовая расліна. Корань стрыжнёвы, галінасты. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй да 10-150 см, з мучністым налётам, нярэдка з чырванаватымі плямкамі каля асновы чаранкоў. Лісце яйцападобна-рамбічнае, падоўжана-чаранковае, няправільна-лопасцевае або няправільна-зубчастае, іншы раз трохлопасцевае. Кветкавыя клубочкі сабраны ў добра разгалінаваную мяцёлку. Размнажаецца насеннем (да 100-200 тыс. з адной расліны).
Расце па аблогах, як пустазелле на палях, у садах і агародах, каля платоў, пабудоў, уздоўж дарог. На Беларусі цвіце ў чэрвені-верасні.
Маладыя парасткі спажываюцца. Настой травы — процізапаленчы, абязбольвальны і заспакаяльны сродак.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.