Лебяда

(Пасля перасылкі з Chenopodium)

Лебяда[5] (Chenopodium) — род кветкавых раслін сямейства лебядовых.

Лебяда

Лебяда белая (Chenopodium album)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chenopodium L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20589
NCBI  3558
EOL  37754
GRIN  g:2448
IPNI  6812-1

Апісанне правіць

Адна-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны і кусцікі. Лісце чаргаванае, пераважна надрэзана-зубчастае, часта пакрытае, як і сцёблы, мучністым налётам. Кветкі двухполыя з зялёным калякветнікам, сабраныя клубочкамі ў коласападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне правіць

Уключае каля 100 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар'яў. Найбольшая колькасць гаспадарча значных відаў паходзіць з заходніх і цэнтральных штатаў ЗША і ўнутраных раёнаў Аўстраліі. На Беларусі найбольш вядомая лебяда белая (Chenopodium album).

Выкарыстанне правіць

Харчовыя, кармавыя, лекавыя, тэхнічныя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны; некаторыя ядавітыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Звесткі пра род Chenopodium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць