Стэнатопныя арганізмы

(Пасля перасылкі з Стэнатоп)

Стэнато́пныя аргані́змы[1], стэнатопы (ад грэч. στενός — жыццё і грэч. τόπος — месца) — жывыя арганізмы, прыстасаваныя да існавання ў спецыфічных, строга вызначаных умовах навакольнага асяроддзя.

Стэнатопныя арганізмы найбольш моцна пакутуюць ад знішчэння іх месцаў пражывання і часцей выміраюць. Да стэнатопных раслін адносяцца многія насельнікі пустынь (акацыя пясчаная (Ammodendron), асака пясчаная (Carex arenaria), скочкі (Sempervívum), расходнік едкі (Sedum acre) і інш.), сфагнавых балот (расіцы Drosera, журавіны звычайныя (Vaccinium oxycoccos), багун балотны (Ledum palustre)); мелавых агаленняў (смалёўка Silene cretacea , смалёўка Linaria cretacea, Scrophularia cretacea) і інш. З жывёл  стэнатопамі з’яўляюцца — Spermophilopsis leptodactylus, якія насяляюць толькі ў пясчанай пустыні; соні — у шыракалістых лясах, рабчыкі, які сустракаецца ў тайзе; палятуха звычайная (Pteromys volans), крыжадзюбы (Loxia) — насельнікі хвойных лясоў; берагавая ластаўка (Riparia riparia) і зімародак звычайны (Alcedo atthis), якія жывуць на стромкіх берагах і інш.

Стэнатопныя арганізмы проціпастаўляюцца эўрытопным арганізмам.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Стэнато́пныя арганні́змы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 231. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стенотопные организмы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Cтенотопные оргпнизмы // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. — С. 608. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
  • Словарь ботанических терминов. / Под общей редакцией д.б.н. И. А. Дудки. — Киев: Наукова Думка, 1984. (руск.)

Спасылкі

правіць