Звычайны зімародак

(Пасля перасылкі з Зімародак звычайны)

Зімародак звычайны (Alcedo atthis) — птушка сямейства зімародкавых атрада ракшападобных.

Звычайны зімародак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alcedo atthis L., 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554549
NCBI  36245
EOL  1178564
FW  372853

Апісанне правіць

Крыху большы за вераб'я. Даўжыня крыла 7-8 см, вага 25-45 грамаў, даўжыня птушкі 18—19 см.

Апярэнне яркае: зверху блакітна-зялёнае, надхвосце («сядло») бліскуча-блакітнае, шырокая паласа ад дзюбы праз вока да патыліцы і горла — вохрыста-белаватая, ніз інтэнсіўна ржава-рыжы. Галава вялікая, дзюба доўгая і прамая, крылы і хвост кароткія. Дзюба чорная, ногі чырвоныя.

Самец і самка аднолькавыя па афарбоўцы, але самцы крыху буйней і ярчэй. Перамяшчаецца толькі з дапамогай крылаў, паколькі лапкі кароткія і не прызначаныя для працяглага перамяшчэння. Апярэнне зімародка зблізу цьмянае; яго яркасць дасягаецца за кошт праламлення святла пёрамі. Зімародкі любяць адзіноту, убачыць іх — рэдкасць.

Голас — перарывісты піск «цііп-цііп-цііп». Працягласць жыцця прыкладна 15 гадоў.

Пашырэнне і экалогія правіць

Від уключае 6 падвідаў, распаўсюджаных у Еўразіі (да Паўднёвай Скандынавіі і Санкт-Пецярбурга), на паўночным захадзе Афрыкі (да Сахары), у Інданэзіі і Новай Зеландыі, на Новай Гвінеі і Саламонавых астравах. Ёсць аселыя і пералётныя падвіды. У Італіі гняздуецца каля 5000—10000 пар.

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна, але нераўнамерна. Адзначаны на рацэ Ушача[1].

У Расіі сустракаецца ў лесастэпавай і стэпавай частках Сярэдняй Сібіры: ля Ачынска, Канска, Красноярска, Мінусінска, Новасібірскаа, Томска ў Паўладарскай вобласці (Казахстан), у вярхоўях Енісея і ўздоўж яго прытокаў Абакан, Туба  (руск.), у нізоўях Кебежа  (руск.), на Мажарскіх азёрах, а таксама па рацэ Чуне  (руск.) (басейн Ангары). Найбольш паўночны пункт гнездавання — рака Верхні Імбак  (руск.). Сустракаецца ля вёскі Пагодаева і ля сяла Варагова.

Акрамя гэтага распаўсюджаны ва Украіне: уздоўж рэчышча Дзясны, заўважаны таксама на рацэ Мертвавод  (укр.), Чырвонааскольскім вадасховішчы  (укр.) і нізоўях ракі Аскол. Заўважаны гнёзды ў залівах у Днепрапятроўску, Запарожжы. Таксама зімародак у апошні час часта сустракаецца на паўднёвым захадзе Крыма (Балаклава, Блакітная бухта  (укр.), у 2012 годзе быў заўважаны на мысе Фіялент  (укр.) у Севастопалі).

 
Зімародак купаецца, нізоўі ракі По

Стэнатоп. Месцы пражывання: рэкі, старарэччы, значна радзей азёры, каналы з стромкімі і абрывістымі берагамі, парослымі дрэўна-хмызняковай і травяністай расліннасцю. У зімародка вельмі строгія патрабаванні да жыцця: чысты вадаём з праточнай вадой (не дробны, але і не глыбокі), абрыў і зарослыя берага. Зімародкі не любяць блізкага суседства з іншымі птушкамі. Колькасць зімародка ў цяперашні час скарачаецца з-за гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Асаблівасці біялогіі правіць

Размнажэнне правіць

У месцах гнездавання з'яўляецца звычайна ў першай дэкадзе красавіка.

Зімародкі манагамныя, хоць сярод самцоў сустракаюцца такія, якія заводзяць некалькі сем'яў. Каб стаць парай, самец падае самцы злоўленую рыбку. Калі самка прыме дар, то прапанова прынята. Пара ствараецца толькі на цёплы час года. Узімку зімародкі разлятаюцца паасобку, але вясной вяртаюцца да старога гнязда, дзе і ўз'ядноўваюцца пара.

У шлюбны перыяд зімародкі могуць спарвацца ў паветры, кружачыся адзін вакол аднаго. Падчас такіх шлюбных танцаў самец корміць сваю выбранніцу. А пасля спарвання самец бярэцца за выкопванне гнязда.

Гнездавы перыяд расцягнуты. Гнёзды ў глыбокіх норах. Іх зімародкі капаюць у стромкіх берагавых адхонах, у непасрэднай блізкасці ад вадаёма. Адтуліна ўтоена галінамі дрэў або хмызнякоў, каранямі, каб да нары не мог падабрацца ні адзін з патэнцыйных драпежнікаў. Адлегласць паміж гнёздамі — ад 0,3 да 1 км і больш. Нара гарызантальная, даўжынёй 0,3-1 м. Рыццём нары пара занятая больш за тыдзень. Калі на шляху сустракаецца перашкода, то зімародкі кідаюць гэтую нару і прыступаюць да рыцця новай. Нара завяршаецца гнездавой камерай-пашырэннем. Подсцілу ў гняздзе няма. Але калі гняздо старое, то на падлозе утвораецца пласт лускі, рыбіных костачак і іншых харчовых рэшткаў. У гэтым пласце развіваюцца лічынкі мух.

 
Яйкі

Поўныя свежыя кладкі з 5—8 белых (у цэлым ад 4 да 11) з бляскам яек памерамі 21,8 x 18,4 мм трапляюцца з сярэдзіны мая да канца першай дэкады чэрвеня. Наседжваюць абедзве птушкі 19—21 суткі.

Птушаняты зімародка вылупляюцца без апярэння і сляпымі. Растуць хутка. Вылупленне адбываецца не адначасова. Сілкуюцца птушаняты лічынкамі казурак, якіх бацькі папярэдне раздзелваюць. Каб вывесці птушанят птушкам трэба добра папрацаваць. Штодня ім трэба прынесці 60-70 рыбін. Акрамя таго, калі гіне адзін з партнёраў, то другі можа вырасціць нашчадства сам. А бывае і такое, што дапамагчы даглядаць птушанят могуць іншыя зімародкі, якія не маюць нашчадкаў.

Праз тры тыдні пасля з'яўлення на свет птушаняты могуць вылятаць з нары. Яны пафарбаваны менш ярка, чым дарослыя і крыху меншыя ў памерах. Пару дзён птушаняты лётаюць з бацькамі, якія працягваюць іх карміць. У добрыя гады зімародкі паспяваюць зрабіць другую кладку (канец чэрвеня — пачатак ліпеня) і вывесці яшчэ адзін вывадак нашчадкаў. Другая кладка робіцца пасля вылету птушанят, але часам і раней. У сярэдзіне жніўня другі вывадак гатовы да палёту.

Харчаванне правіць

 
Зімародак са здабычай

Корміцца дробнай рыбай (верхаводка (Alburnus alburnus), падкаменшчык (Cottus gobio)), радзей воднымі бесхрыбтовымі (напрыклад, прэснаводнымі крэветкамі). Часам сілкуецца воднымі насякомымі (лічынкі страказы) і жабкамі. Норма спажывання 10-12 рыбак у суткі пры адсутнасці сям'і.

За рыбай палюе з паветра. Здольны ўзлятаць з-пад вады. Часта пільнуе здабычу, седзячы на галінцы над вадой. Выбірае для засады самыя ціхія куткі, у якіх вельмі цяжка яго заўважыць. Хоць з-за праламлення святла ў вадзе вельмі цяжка вызначыць, дзе рыба ёсць на самой справе, дзякуючы інстынкту птушка дакладна прыцэльваецца, і хутка махаючы крыламі, атакуе ахвяру. Калі рыба на паверхні, то зімародак на ляту схоплівае яе. А калі яна глыбей, то птушка, склаўшы крылы стралой нырае ў ваду. Ён можа злавіць некалькі рыб адначасова. У халодных рэгіёнах зімародкі, каб злавіць рыбу, праломваюць тонкі лёд.

Калі атака прайшла безвынікова, зімародак працягвае чакаць ахвяру на галінцы. Калі рыба злоўленая, зімародак есць яе альбо на галінцы, альбо ў гняздзе.

Пералёт і зімоўка правіць

Пасля вылету другога вывадку, зімародка пачынаюць пералёт на зімоўку. Ён пачынаецца і ў канцы жніўня, і ў верасні і нават кастрычніку. У Паўднёвую Еўропу і Паўночную Афрыку зімародкі пералятаюць з еўрапейскай часткі Расіі, у Паўднёвую Азію — з Сібіры. Зімародкі з Паўночнага Каўказа не пералятаюць на зіму.

Натуральныя ворагі правіць

У зімародка практычна няма ворагаў. Часам маладых зімародкаў ловяць ястрабы і сокалы. Чалавек рэдка палюе на гэтую птушку, хіба што з-за пудзіла.

Культурнае значэнне правіць

Зімародак абіраўся рознымі прыродаахоўнымі арганізацыямі Птушкай года.

Гэты від птушкі ёсць на лагатыпе рабочай сеткі «Вывучэнне птушак басейна Северскага Данца  (укр.)».

У гонар звычайнага зімародка быў названы астэроід 8975 Ацціс  (укр.).

У мастацтве правіць

Яркая афарбоўка зімародка звычайнага прыцягвае да яго ўвагу мастакоў. У тым ліку птушку малявалі такія мастакі, як Золдас Мартан  (венг.) і Карл Фрыдрых Дэйкер  (руск.), шэраг рысункаў стварыў Пізанела.

У філатэліі правіць

Выявы зімародка звычайнага былі выкарыстаны на паштовых марках Беларусі, Германіі і Румыніі.

Заўвагі правіць

  1. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
  • Борис Жуков Сверкающий рыболов // Вокруг света  (руск.) : журнал. — Москва: 2009. — № 8. — С. 89-98.
  • Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя»-«НТШ»; 1954—1989, 1993—2000.

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)