Абакан (рака)
Абакан (хак. Ағбан, руск.: Абакан) — рака ў Расіі, у Хакасіі, адзін з найбуйнейшых левабярэжных прытокаў Енісея.
Абакан | |
---|---|
хак. Ағбан, руск.: Абакан | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 514 км |
Плошча басейна | 32000 км² |
Басейн | Енісей → Карскае мора |
Расход вады | 400 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк: Вялікі Абакан і Малы Абакан |
· Месцазнаходжанне | паўночныя схілы Заходняга Саяна (хрыбет Карбу) і Алтайскіх гор |
· Вышыня | вышэй 1 959 м |
· Каардынаты | 51°18′36″ пн. ш. 88°30′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Енісей |
· Месцазнаходжанне | Краснаярскае вадасховішча горад Абакан |
· Вышыня | 243,6 м |
· Каардынаты | 53°44′03,37″ пн. ш. 91°29′55,55″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Хакасія |
![]() |
Даўжыня ракі — 327 км (з Вялікім Абаканам — 514 км), плошча вадазбору — 32000 км². Утвараецца пры зліцці Вялікага Абакана і Малога Абакана, якія бяруць пачатак на паўночных схілах Заходняга Саяна і Алтайскіх гор. Упадае ў Краснаярскае вадасховішча ля падножжа гары Самахвал.
У верхнім цячэнні Абакан працякае па вузкай, парослай тайгой даліне; ля сяла Вялікі Манок даліна рэзка пашыраецца, пераходзячы ў Мінусінскую катлавіну. Тут рэчышча Абакана разбіваецца на шматлікія рукавы. Рака мае пераважна снегавое і дажджавое жыўленне. Ледастаў з другой паловы лістапада па канец красавіка. Пры ўпадзенні ракі ў Енісей (Краснаярскае вадасховішча) размешчана сталіца Хакасіі — горад Абакан. Таксама на рацэ — населеныя пункты Абаза, Дамажакаў, Райкоў. Расход вады — 381 м³/с, у раёне Абазы — 308 м³/с.
ЛітаратураПравіць
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 9. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
- Абакан (река) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)
- Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский. 3-е изд. — М.: БСЭ, 1958. — 250 000 экз. — С. 11.(руск.)
СпасылкіПравіць
- Река Абакан // Государственный водный реестр РФ(руск.)
- Иванов В. В. Абакан // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абакан (рака)