Краснаярскае вадасховішча
Краснаярскае вадасховішча — штучны вадаём, створаны на Енісеі пры будаўніцтве Краснаярскай ГЭС. З’яўляецца адным з найбуйнейшых па аб’ёме штучных вадаёмаў у свеце, у Расіі займае па гэтым паказчыку другое месца (пасля Брацкага вадасховішча).
Краснаярскае вадасховішча | |
---|---|
Гара Тэпсей пры ўпадзенні Тубы (справа) у Краснаярскае вадасховішча (злева) | |
Каардынаты: 54°55′ пн. ш. 91°40′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Усходняя Сібір |
Вышыня над узроўнем мора | 243 м |
Даўжыня | 388 км |
Плошча | 2000 км² |
Аб'ём | 73,3 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,56 тыс. км |
Найбольшая глыбіня | 105 м |
Сярэдняя глыбіня | 37 м |
Упадаюць | Енісей, Туба, Сісім, Сыда, Біруса |
Выцякаюць | Енісей |
![]() |
Верхняя кропка вадасховішча знаходзіцца ў раёне горада Абакан, пры ўпадзенні ў Енісей ракі Абакан. Ніжняя кропка — плаціна Краснаярскай ГЭС. Адлегласць ад верхняй кропкі да Краснаярскай ГЭС па прамой — каля 250 кіламетраў, аднак агульная даўжыня вадасховішча значна больш — 388 кіламетраў. Шырыня ў самых шырокіх месцах дасягае 15 кіламетраў. Вышыня зрэзу вады — 243 метры над узроўнем мора.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 461. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі Правіць
- Звесткі пра вадасховішча Архівавана 23 мая 2011. (англ.)
- Кароткая даведка пра вадасховішча Архівавана 1 лістапада 2011. (руск.)
- Красноярское водохранилище (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Чугунова Ю. К., Вышегородцев А. А. Современное состояние ихтиофауны и паразитофауны Красноярского водохранилища (руск.)