Краснаярская ГЭС
Краснаярская ГЭС — гідраэлектрастанцыя на Енісеі ў дваццаці сямі кіламетрах вышэй па цячэнні ад Краснаярска, паблізу горада Дзіўнагорск Краснаярскага краю. Па стане на студзень 2016 года з'яўляецца 10-й па магутнасці сярод дзеючых гідраэлектрастанцый у свеце і другой па магутнасці (пасля Саяна-Шушанскай) сярод дзеючых расійскіх гідраэлектрастанцый. Уваходзіць у Енісейскі каскад ГЭС. У комплекс ГЭС уваходзіць, у прыватнасці, адзіны ў Расіі суднапод'ёмнік. Краснаярская ГЭС спраектаваная інстытутам Ленгідрапраект.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/%D0%9A%D1%80%D0%B0%D0%BD_%D0%B4%D0%BB%D1%8F_%D0%B3%D0%B8%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%85%D0%BD%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0.jpg/220px-%D0%9A%D1%80%D0%B0%D0%BD_%D0%B4%D0%BB%D1%8F_%D0%B3%D0%B8%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%85%D0%BD%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0.jpg)
Будаўніцтва ГЭС пачалося ў 1956 годзе, скончылася ў 1972 годзе. Першы блок Краснаярскай ГЭС быў пушчаны 3 лістапада 1967 года.