Абаза
горад у Расіі
Абаза (руск.: Абаза) — горад (з 1966) у Расіі, рэспубліканскага падпарадкавання ў складзе Хакасіі. Насельніцтва 17,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1867 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны ў міжгорнай катлавіне, у верхнім цячэнні ракі Абакан, за 179 км ад горада Абакана, на паўночным захадзе паднімаюцца лясістыя схілы хрыбта Кірса, на поўдні і паўднёвым усходзе — хрыбет Джойскі.
Здабыча і ўзбагачэнне жалезнай руды. Мясакамбінат, леспрамгас і інш.
Зноскі
- ↑ а б Russia: place Abaza, City, Chakasija Праверана 3 студзеня 2022.
- ↑ АБАЗА • Большая российская энциклопедия - электронная версия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 18 ліпеня 2023.
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)