Хакасія
Хакасія, Рэспубліка Хакасія — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Размешчана на поўдні Усходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — горад Абакан. Утворана 20 кастрычніка 1930 года як Хакаская аўтаномная акруга. У 1992 годзе пераназвана ў Рэспубліку Хакасію. Падзяляецца на 8 раёнаў. Уключае пяць гарадоў: Абакан, Чарнагорск, Саянагорск, Абаза, Сорск.
Хакасія | |||||
---|---|---|---|---|---|
хак. Хакас Республиказы | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Гімн Рэспублікі Хакасія[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 3 ліпеня 1991 | ||||
Кіраўнік | Валянцін Алегавіч Канавалаў[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | KRAT і Азія/Краснаярск[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KK | ||||
Тэлефонны код | 390 | ||||
Код аўтам. нумароў | 19 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьЗаходнюю частку займаюць усходнія схілы Кузнецкага Алатау (вышыня да 2178 м, гара Верхні Зуб) і Абаканскі хрыбет (вышыня да 1984 м); на поўдні і паўднёвым усходзе паўночныя адгор’і Заходняга Саяна (вышыня да 2930 м, гара Карагош). На ўсходзе Мінусінская і Чулыма-Енісейская катлавіны. Карысныя выкапні: каменны вугаль, жалезныя і медна-малібдэнавыя руды, золата, гіпс, мармур. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −15 да −21 °C, ліпеня 17-20 °C. Ападкаў ад 300 мм у катлавінах да 700 мм у гарах. Галоўныя рэкі — Енісей (з прытокам Абакан), Том, Белы і Чорны Іюс (басейн ракі Об). Шматлікія азёры з прэснай вадой (Чорнае, Фыркал, Іткуль) і салёнай (Беле, Шыра). Глебы чарназёмныя, у гарах дзярнова-падзолістыя, горна-таежныя і горна-тундравыя. Стэпавая расліннасць катлавін змяняецца ў гарах хвойнымі (лістоўніца, кедр, хвоя, піхта) лясамі, горнымі тундрамі, альпійскімі і субальпійскімі лугамі. Пад лесам 40 % тэрыторыі. Запаведнікі Малы Абакан, Чазы, часткова Алтайскі.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хакасія
- Афіцыйны сайт Архівавана 17 ліпеня 2007.
- Саяногорск