Абаканскі хрыбет — горны хрыбет у складзе Заходняга Саяна на паўднёвым захадзе ўсходняй Сібіры. Знаходзіцца пераважна ў Хакасіі, часткова ў Кемераўскай вобласці і ў Рэспубліцы Алтай.

Абаканскі хрыбет
Altai mountain carysh-korgon.jpg
Краіна
Горная сістэмаЗаходні Саян 
Даўжыня300 км
Шырыня150 км
Найвышэйшая вяршыняЧаачэк 
Вышэйшы пункт1984 м 
Абаканскі хрыбет (Расія)
Абаканскі хрыбет

Уяўляе сабой працяг Кузнецкага Алатау, які злучаецца на поўдні з хрыбтом Корбу на Алтаі. Клімат кантынентальны, з халоднай, шматснежнай зімой і ўмерана цёплым летам. Грэбневая частка хрыбта атрымлівае да 1500 мм ападкаў у год. На некаторых гольцах снег ляжыць усё лета.

Утварае паўднёва-ўсходнюю мяжу Кузнецкай катлавіны. З’яўляецца водападзелам рэк Абакан (басейн Енісея), Том, Мрас-Су і Лебедзь (басейн Обі).

Працягласць з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад каля 300 км. Сярэдняя вышыня 1400—1700 м. Вышэйшы пункт — 1984 м (безназоўная вяршыня хрыбта Чаачэк). Другая па вышыні вяршыня — гара Вялікі Аталык (1900 м). Іншыя значныя вяршыні — Вялікая Кальтайга (1883 м), Малая Кальтайга (1770 м).

ЛітаратураПравіць

  • Абаканский хребет // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.) 
  • Абаканский хребет // Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский. 3-е изд. — М.: БСЭ, 1958. — 250 000 экз. — С. 11.(руск.)