Кузнецкая катлавіна

Кузнецкая катлавіна — міжгорная катлавіна на поўдні Заходняй Сібіры, на тэрыторыі Кемераўскай вобласці Расіі. Абмежаваная Салаірскім кражам на паўднёвым захадзе, Кузнецкім Алатау з паўночнага ўсходу, Абаканскім хрыбтом з паўднёвага ўсходу, Бійскай Грывай і іншымі ўтварэннямі Горнай Шорыі з поўдня.

Кузнецкая катлавіна
Каардынаты: 54°13′26″ пн. ш. 86°20′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія, Кемераўская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 500 м
Працягласць з поўначы на поўдзень 120 км
Працягласць з захаду на ўсход 400 км
Рэкі Том, Іня
physical
Кузнецкая катлавіна
Кузнецкая катлавіна
physical
Кузнецкая катлавіна
Кузнецкая катлавіна

Даўжыня 400 км, шырыня 100—120 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора вагаецца ад 200 м на поўначы, да 400—500 м на поўдні.

Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну, спаласаваную густой сеткай рачных далін. Для прысалаірскіх раёнаў характэрныя роўныя і плоскія міжрэччы; ва ўсходняй частцы глыбіня расчлянення ўзрастае. Асноўныя рэкі — Том, Іня і іншыя прытокі Обі.

У цэнтральнай частцы размешчаны некалькі горных кражаў вышынёй 600—740 м, складзеных з мезазойскага базальту: краж Тараданава, краж Салтымакова, Караканскі хрыбет.

Літаратура

правіць