Верхні Зуб
Верхні Зуб (руск.: Верхний Зуб, шорск.: Амзас-Таскыл, хак. Тигір тізі) — гара на мяжы Хакасіі і Кемераўскай вобласці, якая з’яўляецца самым высокім пунктам апошняй. Вышыня — 2178,0 м над узроўнем мора.
Верхні Зуб | |
---|---|
руск. Верхний Зуб, шорск. Амзас-Таскыл, хак. Тигір тізі | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 178 м |
Размяшчэнне | |
53°50′17″ пн. ш. 89°14′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Суб’екты РФ | Хакасія, Кемераўская вобласць |
Хрыбет ці масіў | Кузнецкі Алатау |
На схілах — цёмнахваёвая тайга. На раздзеленых схілах з вышынёй 1300 м і больш — горная тундра, якая пераходзіць у нівальную зону. На вяршыні назапашваюцца снежнікі. Ля падножжа шматлікія каравыя азёры.