Пі́хта[2], Ельніца[3] (Abies) — род вечназялёных дрэў сямейства хваёвых (Pinaceae). Род налічвае каля 60 відаў.

Піхта
Abies alba Schleus Berg b Suhl ThW Th Dreger.jpg
Піхта белая (Abies alba)typus.
Агульны выгляд дарослага дрэва. (Цюрынгенскі Лес, Германія)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abies Mill.

Тыпавы від
Даччыныя таксоны
Гл. тэкст
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18031
NCBI  3319
EOL  13998
GRIN  g:13
IPNI  31959-1
FW  55065

Батанічнае апісаннеПравіць

Вышыня да 60 м, у некаторых відаў да 100 м, дыяметр ствала да 2 м. Крона густая, конусападобная, ствол прамы. Кара пераважна гладкая, светла-шэрая, багатая смалой. Ігліца пляскатая, мяккая, з дыума белаватымі палоскамі на ніжнім баку. Спелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя.

Жыве 150—400 гадоў і больш.

АрэалПравіць

Піхта пашырана ва ўмераных шыротах паўночнага паўшар’я, часцей у гарах. Расце разам з елкай ці ўтварае чыстыя дрэвастоі. Адна з асноўных парод цёмнахвойнай тайгі. Некаторыя віды сустракаюцца ў трапічных шыротах (напр. у гарах Мексікі і Гватэмалы).

На Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від[4]: піхта белая або еўрапейская (Abies alba), расце ў Белавежскай пушчы: утварае лясны піхтавы «востраў» на балотным масіве Дзікі Нікар, ахоўваецца. У садова-паркавай культуры больш за 10 відаў піхты. Найбольш вядомыя: піхта сібірская (Abies sibirica), аднаколерная (Abies concolor), суцэльналістая (Abies holophylla), бальзамічная (Abies balsamea), Віча (Abies veitchii).

КласіфікацыяПравіць

 
Піхта белая (Abies alba). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885.

Род уключае каля 60 відаў[5][6], размеркаваных па дзясятку секцый.

Класіфікацыя роду[7][8]:

Секцыя Abies Miller (Цэнтральная, Паўднёвая і Усходняя Еўропа; Малая Азія):

Секцыя Amabilis (Matzenko) Farjon et Rushforth (Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і Японіі, высакагор’е з вялікай колькасцю ападкаў):

Секцыя Balsamea Engelm. emend. Farjon et Rushforth (тайговыя, паўночныя і высакагорныя раёны Азіі і Паўночнай Амерыкі):

падсекцыя Laterales:
падсекцыя Medianae:

Секцыя Bracteata Engelm. emend. Sarg. (Узбярэжжа Каліфорніі):

Секцыя Grandis Engelm. emend. Farjon et Rushforth (заходнія раёны Паўночнай Амерыкі аж да Мексікі, Гватэмалы, Гандураса і Сальвадора; раўніна на поўначы, сярэднія вышыні на поўдні арэалу):

Секцыя Momi Franco (Усходняя і Цэнтральная Азія, Гімалаі; у асноўным нізкія і сярэднія вышыні):

падсекцыя Homolepides:
падсекцыя Firmae:
 
Abies firma. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Flora Japonica, Sectio Prima Зібальда і Цукарыні, 1870.
падсекцыя Holophyllae:

Секцыя Nobilis Engelm. (Захад ЗША, высакагор’е):

Секцыя Oiamel Franco (Мексіка, высакагор’е):

падсекцыя Religiosae:
подсекция Hickelianae:

Секцыя Piceaster Spach emend. Farjon et Rushforth (Паўднёвая Іспанія, Паўночна-Заходняя Афрыка):

Секцыя Pseudopicea Hickel emend. Farjon et Rushforth (Гімалаі, высакагор’е):

падсекцыя Delavayianae:
падсекцыя Squamatae:

Значэнне і выкарыстаннеПравіць

Вырошчваецца ў адзіночных, групавых, алейных пасадках.

Зноскі

  1. а б Звесткі пра род Abies у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. — Мінск: Інбелкульт, 1924.
  4. База Растения Беларуси
  5. Баландин, 2014
  6. The Plant List: Abies
  7. Складзена паводле матэрыялаў сайтаў The Gymnosperm Database Архівавана 15 снежня 2010. і Catalogue of Life: 2009 Annual Checklist(недаступная спасылка)
  8. Farjon A. A Handbook of the World's Conifers (англ.) — 2nd, revised and updated edition. — Leiden—Boston: Brill, 2017. — Vol. 1. — P. 58. — 1153 p. — ISBN 978-90-04-32442-8.
  9. Abies bifolia: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
  10. а б Vazquez-García J. A. et al Abies jaliscana (Pinaceae): A new combination in section Grandis and a key to the species of Abies in western Mexico. — 2014. — Vol. 183. — № 1. — P. 27—36. — ISSN 1179-3155. — DOI:10.11646/phytotaxa.183.1.3
  11. Abies forrestii var. forrestii. Species details (англ.). Conifer database. Catalogue of Life: 2009 Annual Checklist. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 17 снежня 2009.