Адкрыць галоўнае меню

Дзі́кі Ні́кар (трансліт.: Dziki Nikar, руск.: Дикий Никор) ― балота на поўначы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі, у вадазборы канала Нараўка (зарэгуляваны прыток ракі Нараў).

Дзікі Нікар
Здымак балота з дрона.
Здымак балота з дрона.
Каардынаты: 52°38′49″ пн. ш. 24°04′03″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Плошча 72 км²
Дзікі Нікар (Беларусь)
Дзікі Нікар
Дзікі Нікар
Дзікі Нікар (Брэсцкая вобласць)
Дзікі Нікар
Дзікі Нікар
Commons-logo.svg Dziki Nikar на Вікісховішчы

ХарактарыстыкаПравіць

На сённяшні дзень плошча балота складае 7200 га. Яшчэ больш за 7000 га Дзікага Нікара былі асушаныя. Глыбіня торфу — да 3,2 м, сярэдняя — 1,3 м, ступень разлажэння — 38 %, попельнасць — 13,3 %. Большая частка балота знаходзіцца ў межах Белавежскай пушчы. На балоце пераважаюць гіпнава-асаковыя асацыяцыі. Сярод балота знаходзіцца адзіны ў Беларусі ўчастак з белай піхты.

Асушэнне і паўторнае забалочваннеПравіць

Першапачаткова 30 % тэрыторыі Белавежскай пушчы складалі балоты[1]. Але 20 000 га (прыкладна палова ўсіх балот пушчы) былі меліяраваныя і асушаныя ў 1950-я1960-я гады[2]. Гэты лёс напаткаў і Дзікі Нікар, які страціў амаль палову сваёй плошчы: не асушалі балота толькі на юрыдычнай тэрыторыі Белавежскай пушчы, якая, аднак, на той момант не ахоплівала тэрыторыю фактычную. На асушанай частцы Дзікага Нікара вырошчвалі збожжавыя і кармавыя культуры, сеяныя травы[3].

Асушэнне і меліярацыя балот Белавежскай пушчы ў мінулым пацягнулі за сабой дэградацыю яе экасістэм. Па словах Аляксандра Бурага, генеральнага дырэктара ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“» ў 2016 г., у пушчы сур'ёзна парушана гідралогія, у асобных месцах узровень грунтавых вод знізіўся да 1,5 метраў, а з 1996 г. назіраецца выпадзенне елак[1].

 
Афіцыйныя асобы на ўрачыстым пачатку працы па паўторным забалочванні балота Дзікі Нікар.

З мэтай спынення вышэй згаданых працэсаў дэградацыі экасістэм Белавежскай пушчы было прынята рашэнне распачаць шэраг праектаў па паўторным забалочванні пацярпелых пушчанскіх балот, а таксама па аднаўленні іншых важных для пушчы экасістэм[4]. У межах «Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы», які рэалізуюць беларускія ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“», ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і нямецкая ГА «Франкфурцкае Заалагічнае Таварыства», у лістападзе 2016 г. стартавалі працы па паўторным забалочванні балота Дзікі Нікар[5]. Для паўторнага забалочвання былі абраныя 1163 га тэрыторый у Пружанскім раёне, юрыдычна далучаных да пушчы ў 2004 г. Мэтай праекта з'яўляецца падняць узровень грунтовых вод да паверхні на максімальна магчымай плошчы з дапамогай пабудовы 112 глухіх земляных перамычак (дамбаў), замацаваных пасля пасевам траў[6]. Падрыхтоўчыя працы пачаліся ў 2013 г.: ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі» распрацавала навуковае абгрунтаванне аднаўлення гідралагічнага рэжыму парушанага балота, а ўжо ў 2016 г. ААТ «Палессегіпрвадгас» стварыла інжынерны праект, які будзе ажыццяўляць УП «Пружанскае ПМС»[7]. Разлічваецца, што да поўнага аднаўлення экасістэмы пройдзе 30—35 гадоў, а з'яўлення новых ды вяртання старых відаў (напрыклад, вяртлявай чаротаўкі, якая насяляла Дзікі Нікар у 1970-х гадах) варта чакаць прыкладна праз 10 гадоў[8].

Паколькі Дзікі Нікар знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Белавежскай пушчы, яго паўторнае забалочванне будзе мець вялікі ўплыў на ўсю пушчу, у тым ліку на яе польскую частку. Менавіта гэты фактар робіць праект значным у кантэксце трансгранічных адносін Беларусі і Польшчы[9]. На ўрачыстым старце прац па паўторным забалочванні Дзікага Нікара сярод ганаровых гасцей і афіцыйных асоб прысутнічалі Намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Ігар Качаноўскі, дырэктар польскага Белавежскага нацыянальнага парка Алімпія Пабіян, генеральны дырэктар ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“» Аляксандр Буры, дырэктар ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі, каардынатар еўрапейскіх праграм нямецкай ГА «Франкфурцкае Заалагічнае Таварыства» Міхаэль Брамбахер[10].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1163 гектара Беловежской пущи снова станут болотом — ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
  2. Работа над ошибками. Зачем в Беловежской пуще заболачивают болото, осушенное в 50-х годахTUT.BY
  3. Беловежскую пущу начали повторно заболачивать — SPUTNIK.BY
  4. У Белавежскай пушчы стартавала паўторнае забалочванне балота Дзікі НікорНаша Ніва (1991)
  5. В Беловежской пуще стартовал уникальный проект по заболачиванию ранее осушенного болотаСоветская Белоруссия
  6. Дикий Никор - новая жизнь болота — БЕЛНОВОСТИ
  7. Повторное заболачивание осушенного болота Дикий Никор стартовало в Беловежской пущеБелТА
  8. Пуще вернут болотоСоветская Белоруссия
  9. У Белавежскай пушчы стартаваў праект па паўторным забалочванні асушанага паўстагоддзя таму балота Дзікі НікорБелаПАН
  10. Началось восстановление осушенного болота «Дикий Никор» — ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча”»

ЛітаратураПравіць

  • Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия. — Мн.: БелСЭ, 1989. — ISBN 5-85700-001-7