Збожжавыя культуры
Збожжавыя культуры, збожжа - група раслін некаторых батанічных сямействаў (у прыватнасці, злакавых, грэчкавых і амарантавых), якія вырошчваюць дзеля збожжа, якое ўжываецца ў ежу.
У лік збожжавых культур ўваходзяць і крупяныя культуры.
Збожжа багата вугляводамі (60-80% на сухое рэчыва), а таксама змяшчае бялкі (7-20% на сухое рэчыва), ферменты, вітаміны B (B1, B2, B6), PP і правітамін А (каратын).
Збожжавыя культуры культывуюцца на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Найбольш распаўсюджаныя пасевы пшаніцы, рысу, ячменю, кукурузы, жыта, аўса, проса.
Са збожжавых вырабляюць муку, кандытарскія вырабы, кармы; ўжываюць у падрыхтоўцы напояў, атрыманні спірту.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Збожжавыя культуры