Корм
Кармы — прадукты расліннага і жывёльнага паходжання, а таксама мінеральныя рэчывы, якія выкарыстоўваюца для кармлення свойскіх і сельскагаспадарчых жывёл. Таксама яны складаюць кармавую базу для дзікіх жывёл.
Агульнасусветнае спажыванне кармоў складае 635 мільёнаў тон (на 2006 год), штогадовыя тэмпы росту складаюць каля 2 %.
Віды кармоў
правіць- Зялёныя кармы.
- Грубыя кармы.
- Сакаўныя кармы.
- Зерневыя кармы.
- Прадукты з кармавых адыходаў.
- Жывёльныя кармы.
- Прадукты з мінеральных кармоў.
Вытворчасць кармоў
правіцьБольшасць кармоў для сельскагаспадарчых жывёл выпрацоўваюць з раслін, але некаторую частку вырабляюць з прадуктаў жывёльнага паходжання. У большасці сваёй гэта сена, сілас, салома, кармавыя карняплоды і бульба.
Кармы могуць як спэцыялізавана вырошчвацца (травасеянне), так і збірацца (выкошвацца на прыродных лугах). Нарыхтоўка кармоў — важны від работ у сельскай гаспадарцы. Чалавек пачаў займацца гэтым з моманту прыручэння хатніх жывёл: толькі ў вельмі рэдкіх выпадках жывёлы маглі паклапаціцца пра харчаванне сабе самі, альбо маглі здавольвацца рэшткамі са стала чалавека (кошка, сабака).
Часам у кармавых мэтах могуць выкарыстоўвацца адыходы сельскай гаспадаркі: жмых, салома, касцевая, перавая і рыбная мука. Выкарыстоўваюцца таксама розныя адходы прамысловай вытворчасці — мезга, барда, жом.
Пералік раслін, якія выкарыстоўваюцца ў кармавых мэтах, досыць шырокі і дасягае некалькіх дзясяткаў; ён моцна залежыць ад геаграфіі месца вырошчвання і віду жывёл, якім прызначаны ў ежу.
Атрутныя кармы
правіцьСамае вядомае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў кармах для жывёл, якое дрэнна ўплывае на здароўе чалавека — рактапамін[крыніца?]. Мае складаную структурную форму. Ужываецца для павелічэння масы выраблянага мяса — адкорму жывёл для продажу. У цяперашні час яго выкарыстанне з'яўляецца прадметам вострых міжнародных палітычных дыскусій.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Рабцэвіч Г. Кармы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Fodder Plants Архівавана 26 студзеня 2018.(англ.)