Манагамія (ад грэч. μονος — адзіны і γάμος — шлюб) — гістарычная форма шлюбу і сям’і, пры якой у шлюбным саюзе знаходзяцца два прадстаўнікі процілеглых палоў. Супрацьпастаўляецца палігаміі, калі прадстаўнік аднаго полу мае больш 1 партнёра процілеглага полу.

Міжасобасныя адносіны
Тыпы адносін
Падзеі
  • Асабістае жыццё
  • Пачуцці і эмоцыі
  • Блізкая сувязь
  • Цяга
  • Камперсія
  • Закаханасць
  • Каханне
  • Прыхільнасць
  • Рэўнасць
  • Платанічнае каханне
  • Рамантычнае каханне
  • Страсць
  • Учынкі
  • Калым (Пасаг)
  • Гіпергамія
  • Шлюбная здрада
  • Секс
  • Выкраданне нявесты
  • Гвалт у адносінах
  • Аб’юзіўныя адносіны
  • У сям’і
  • Над дарослымі
  • Над дзецьмі
  • Падлеткавы гвалт
  • Манагамія таксама існуе ў аднаполым шлюбе (у тых краінах, дзе такія шлюбы прызнаюцца законам).

    Манагамія ў жывёл

    правіць
     
    Лебедзі ствараюць пары на некалькі гадоў

    Манагамія ў жывёл — адносіны паміж поламі, якія характарызуюцца тым, што самец на працягу больш-менш працяглага тэрміну спароўваецца з адной вызначанай самкай і звычайна бярэ ўдзел у доглядзе нашчадкаў. Манагамія назіраецца ў большасці птушак, прычым лебедзі, буслы, арлы, грыфы злучаюцца ў пары на некалькі гадоў, у асобных выпадках — на ўсё жыццё, іншыя — толькі на адзін сезон, растаючыся пасля вывядзення і выкормлівання птушанят (напрыклад, гусі) ці нават адразу пасля ўладкавання гнязда, яшчэ да адкладкі яек (шматлікія качкі). Усе дзікія гусі манагамныя. Сярод сысуноў малпы ўтвараюць пары на некалькі гадоў; ваўкі, пясцы, лісіцы, барсукі, гарнастаі, бабры — рэдка больш як на адзін сезон. Да манагаміі часам адносяць таксама адносіны насякомых і іншых беспазваночных, у якіх абодва полы (ці толькі самцы) паміраюць неўзабаве пасля аднакратнага спаравання (самкі — пасля адкладкі яек).

    Гл. таксама

    правіць