У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Муж (сужэнец) — мужчына ў дачыненні да жанчыны, якая знаходзіцца з ім у шлюбе, г.зн. жонкі.

На побытавым узроўні адрозніваюць грамадзянскі шлюб і афіцыйны шлюб. Часам лічыцца, што калі мужчына супольна з жанчынай жывуць, вядуць гаспадарку і (альбо) маюць дзяцей, але не зарэгістравалі шлюб афіцыйна, то яны знаходзяцца ў грамадзянскім шлюбе. А калі зарэгістравалі — у афіцыйным шлюбе. Але гэта памылковае меркаванне. З пункту гледжання закону адрозніваюць грамадзянскі шлюб і царкоўны шлюб паводле месца рэгістрацыі ў дзяржаўных органах улады або ў царкве ці касцёле.