Палігамія
Палігамія (ад грэч.: πολύς — шматлікі і γάμος — шлюб) — шматшлюбнасць, пры якім шлюбны партнёр аднаго полу мае больш аднаго шлюбнага партнёра процілеглага полу. Мае дзве формы — палігінія і паліандрыя. Супрацьпастаўляецца манагаміі, у рамках якой у шлюбным саюзе знаходзяцца два прадстаўнікі процілеглых палоў.
Міжасобасныя адносіны
|
---|
Тыпы адносін |
Агамія · Шлюб · Bromance · Удаўство · Грамадзянскае партнёрства · Сяброўства · Жонка · Значны іншы · Канкубінат · Куртызанка · Палюбоўнік (палюбоўніца) · Манагамія · Муж · Аднаполыя сувязі · Педэрастыя · Паліаморыя · Палівернасць · Палігамія · Сваяцтва · Рамантычныя · Сям’я · Сексуальны партнёр · Сужыццё · Адносіны для секса |
Падзеі |
Асабістае жыццё
Флірт · Шлюб · Развод · Спатканне · Растанне · Палавы акт · Шлюбная здрада · Заляцанне |
Пачуцці і эмоцыі |
Блізкая сувязь · Цяга · Камперсія · Закаханасць · Каханне (эрас, філія, старгэ, агапэ) · Прыхільнасць · Рэўнасць · Платанічнае каханне · Рамантычнае каханне · Страсць |
Учынкі |
Калым (Пасаг) · Гіпергамія · Шлюбная здрада · Секс · Выкраданне нявесты |
Гвалт у адносінах |
|
У перыяд старажытных цывілізацый палігамны шлюб быў распаўсюджаны сярод прадстаўнікоў кіруючых колаў дзяржавы. Багатыя і знатныя мужчыны старажытных Егіпту, Вавілону, Персіі, Кітая, Грэцыі, Рыму мелі ўласны гарэм. Здараліся і адваротныя выпадкі, калі ўплывовыя ў грамадстве жанчыны мелі мужчынскі гарэм. Але сустракаліся выпадкі, калі прадстаўнікі сярэдняга класу старажытных часоў мелі больш за адну жонку, паведамленні аб гэтым час ад часу сустракаюцца ў літаратурных творах часоў старажытных цывілізацый.
У эпоху Сярэднявечча і Новага часу палігамны шлюб быў афіцыйна распаўсюджаны ў нехрысціянскіх краінах свету. Аднак, у «фактычнай» палігаміі (наяўнасці, напрыклад, гарэму) розныя гісторыкі абвінавачвалі таксама і ўплывовых асоб хрысціянскага свету, напрыклад, расійскую імператрыцу Кацярыну ІІ, англійскую каралеву Елізавету І[1]. Палігамія была распаўсюджана сярод хрысціян-анабаптыстаў Мюнстэра (Германія) з 1534 па 1535 г[2].
У час Найноўшай гісторыі палігамія захавала шырокае распаўсюджанне пераважна ў мусульманскіх краінах, а таксама ў традыцыйных грамадствах, асабліва Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Цікава, што сярод мусульман свету практыка палігамных шлюбаў страчвае сваю папулярнасць, але ў сучаснай Афрыцы палігамія шырока распаўсюджана сярод прадстаўнікоў розных рэлігій, у тым ліку хрысціянскіх[3].