Ракшападобныя

(Пасля перасылкі з Coraciiformes)

Ракшападобныя (Coraciiformes) — атрад птушак. Аб'ядноўвае 10 сямействаў, 49 родаў, 194 віды[1] (існуюць іншыя класіфікацыі).

Ракшападобныя

Buceros bicornis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coraciiformes


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178102
NCBI  8936
EOL  7602
FW  39368

Даўжыня да 165 см, маса да 4 кг. Апярэнне шчыльнае, яркаафарбаванае, з металічным адлівам. Дзюбы разнастайныя, пераважна доўгія.

Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках (у т.л. кукабара-рагатуха, птушкі-насарогі і інш.), ва ўмераных шыротах пералётныя. Жывуць у разрэджаных лясах, некаторыя — у саваннах, стэпах, пустынях. Актыўныя днём. Гняздуюцца ў дуплах, расколінах скал, норах; некаторыя віды ўтвараюць калоніі. На Беларусі трапляюцца зімародак звычайны, сіваграк, удод, залацістая шчурка.

Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, зімародак — рыбай. Манагамы. Птушанятныя птушкі. Адкладваюць да 10 (звычайна 2 — 6) яец.

Зноскі

  1. Петрыкаў (2001)

Літаратура правіць

  • Петрыкаў А. Ракшападобныя // БелЭн у 18 т. Т. 13. — Мн., 2001.