Дзюба
Дзюба (лац.: rostrum) — орган птушак, утвораны падоўжанымі бяззубымі сківіцамі, апранутымі ў рагавы чахол — рамфатэку. Функцыі дзюбы вельмі разнастайныя, што адлюстроўваецца ў разнастайнасці яе формаў. Служыць для схоплівання здабычы, яе раздзялення, для дотыку, нападу і абароны, перамяшчэння, для дзяўбання, капання, зандзіравання грунту, а таксама для складаных дзеянняў, звязаных з доглядам апярэння і пабудовай гнязда і інш.

Літаратура
правіць- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 266. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
Спасылкі
правіць- Дзержинский Ф. Я. Клюв // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)