Сабадэль (катал.: Sabadell) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Барселона ў складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Вальес-Аксідэнталь. Займае плошчу 37,89 км². Насельніцтва 207338 чалавек (на 2010 год). Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі — 22 км.

Горад
Сабадэль
Sabadell
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1800 да н.э.
Плошча
37,89 км²
Вышыня цэнтра
190 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 218 300 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
93
Паштовыя індэксы
08200 a 08208, 08805 y 08805
Аўтамабільны код
B
Афіцыйны сайт
Сабадэль на карце Іспаніі
Сабадэль (Іспанія)
Сабадэль
Сабадэль (Іспанія)
Сабадэль

Гісторыя правіць

У рымскія часы быў маленькай вёскай. У Сярэднявеччы Сабадэль пашырыўся і стаў мястэчкам. У XIX стагоддзі ў Сабадэлі спачатку адчынілі чыгуначную станцыю ў 1856 годзе, а ў 1877 годзе мястэчка атрымала статус горада. Згодна з перапісам насельніцтва 1897 года ў горадзе налічвалася 23 044 жыхароў.

Сабадэль падчас прамысловай рэвалюцыі ў Каталоніі меў значную колькасць тэкстыльных фабрык, разам са сваім галоўным канкурэнтам на рынку воўны Тэрасай.

Геаграфія правіць

Месціцца ў 20 кіламетрах ад Барселоны.

Спорт правіць

Падчас Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне, Сабадэль быў адным з гарадоў, дзе праходзілі футбольныя спаборніцтвы.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.

Літаратура правіць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі правіць