Пётр Сімон Палас

(Пасля перасылкі з Pall.)

Пётр Сімон Пала́с (ням.: Peter Simon Pallas; 22 верасня 1741, Берлін8 верасня 1811) — нямецкі і расійскі прыродазнавец, географ і падарожнік. Акадэмік Пецярбургскай АН (1767).

Пётр Сімон Палас
ням.: Peter Simon Pallas
Peter Simon Pallas. Stipple engraving by A. Tardieu after hi Wellcome V0004437.jpg
Дата нараджэння 22 верасня 1741(1741-09-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1811(1811-09-08)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Simon Pallas[d]
Дзеці Albertine von Wimpffen (Pallas)[d]
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, заолаг, арнітолаг, біёлаг, батанік, географ, арахнолаг, энтамолаг, урач
Навуковая сфера заалогія, батаніка, геаграфія, геалогія, этнаграфія і філалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Simon Pallas[d] і Іаган Готліб Гледзіч
Вядомыя вучні Vasily Zuyev[d] і Nikita Petrovitch Sokolov[d]
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Подпіс 1811-PallasPS-signature.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Германіі, Галандыі, Вялікабрытаніі. 3 1767 жыў у Расіі. У 1768—74 узначаліў экспедыцыю Пецярбургскай АН у цэнтральныя вобласці Расіі, раёны ніжняга Паволжа, Прыкаспійскай нізіны, сярэдняга і паўднёвага Урала, паўднёвай Сібіры.

Навуковыя працы па заалогіі, палеанталогіі, батаніцы, этнаграфіі і інш. Адкрыў і апісаў шмат відаў млекакормячых, птушак, рыб, насякомых і іншых жывёл, у т.л. ланцэтніка. Даследаваў выкапнёвыя рэшткі буйвала, маманта, валасатага насарога. Адлюстраваў гістарычнае развіццё жывёльнага свету ў выглядзе радаслоўнага дрэва.

Аўтар прац: «Падарожжа па розных правінцыях Расійскай дзяржавы» (т. 1—3, 1773— 88) і «Флора Расіі» (т. 1—2, 1784—88).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Peter Simon Pallas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Peter Simon Pallas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118591371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118591371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць