Мардовія, Рэспу́бліка Мардовія (руск.: Мордовия, Республика Мордовия, па-макшанску і па-эрзянску: Мордовия, Мордовия Республикась) — суб’ект Расійскай Федэрацыі і рэспубліка ў яе складзе[14], размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы еўрапейскай часткі краіны, ўваходзіць у склад Прыволжскай федэральнай акругі.

Суб'ект Расійскай Федэрацыі

Рэспубліка Мардовія
руск.: макш.: Мордовия Республикась
эрз.: Мордовия Республикась

Сцяг Герб[d]

Рэспубліка Мардовія на карце Расіі

Адміністрацыйны цэнтр

Саранск

Плошча

68-я

- Усяго
- % водн. пав.

26 128 км²
0,1

Насельніцтва

62-я

- Усяго
- Шчыльнасць

807 453[1] (2016)

Expression error: Unexpected < operator. чал./км²

ВРП

66-я

- Усяго, у бягучых коштах
- На душу насельніцтва

170,9[13] млрд. руб. (2014)

210,9 тыс. руб.

Федэральная акруга

Прыволжская

Эканамічны раён

Волга-Вяцкі

Дзяржаўная мова

руская, макшанская і эрзянская мовы

Глава

Уладзімір Волкаў

Старшыня Урада Рэспублікі

Уладзімір Сушкоў

Старшыня Дзяржаўнага Сходу Рэспублікі

Уладзімір Чыбіркін
Гімн National Anthem of the Republic of Mordovia[d]

Код суб'екта РФ

13
Код па ISO 3166-2 RU-MO

Код АКАТП

89

Часавы пояс

MSK (UTC+3)

Узнагароды:

Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Дружбы народаў

Афіцыйны сайт:

e-mordovia.ru

Адміністрацыйны цэнтр — горад Саранск, знаходзіцца ў цэнтры рэспублікі.

Мяжуе з чатырма вобласцямі (Ніжагародскай — на поўначы, Разанскай — на захадзе, Пензенскай — на поўдні, Ульянаўскай — на паўднёвым усходзе) і адной рэспублікай Расіі — Чувашыяй. Тэрыторыя суб’екта поўнасцю знаходзіцца ўнутры тэрыторыі Расіі і не выходзіць да мяжы з іншымі дзяржавамі.

Гісторыя правіць

Старажытнасць правіць

Першыя археалагічныя знаходкі ў Мардовіі прыпадаюць на перыяд ад неаліту.

Фіна-ўгорскія народы, да якіх належаць макшане і эрзяне, упершыню згадваюцца на гэтай тэрыторыі ў VI ст. Пазней гэтыя тэрыторыі знаходзіліся пад уплывам Кіеўскае Русі або Волжскай Булгарыі, тым не менш, мардоўскія кіраўнікі часам здзяйснялі свае выправы на Мурам і Волжскую Булгарыю.

Сярэднявечча правіць

Па заваёве вызначаных тэрыторый у Азіі і Еўропе татара-манголамі тэрыторыі сучаснай Мардовіі таксама трапілі ў склад іх уладанняў, кіраўніцтва Залатой Арды было зацверджана ў 1241 годзе. Землі Мардовіі былі падпарадкаваныя ўлусу Мухша. З распадам Залатой Арды ў 1430-х гадах частка тэрыторыі Мардовіі трапіла ў склад Казанскага ханства, астатнія землі трапілі ў склад Маскоўскай дзяржавы.

Расійскае кіраўніцтва правіць

Пасля далучэння Іванам IV Казані ў 1552 годзе, у склад расійскіх уладанняў увайшлі і тэрыторыі з мардоўскім насельніцтвам. Мясцовая эліта хутка засвоіла рускую мову і звычаі, аднак у сельскай мясцовасці культура макшанаў і эрзянаў працягвала захоўвацца. У сярэдзіне XVIII ст. рускія пачалі зварачаць мардву ў хрысціянства, аднак часткі мясцовых рэлігійных абрадаў захаваліся як частка мясцовай культуры. З ХІХ ст. пачаў ажыццяўляцца пераклад некаторых кніг на мардоўскія мовы (у прыватнасці, эрзянскую), аднак яны збольшага мелі толькі рэлігійны характар.

У перыяд 1920-х гг. у РСФСР пачало ставіцца пытанне пра ўтварэнне аўтаномій народаў Паволжа і Прыўралля. Між тым, у выпадку з мардоўскімі народамі ўзнікла праблема дакладнага вылучэння рэгіёнаў з пераважнай дзеляй фіна-ўгорскага насельніцтва. З 1925 па 1928 гады на тэрыторыі Пензенскай, Ніжагародскай, Саратаўскай і Ульянаўскай губерняў было створана больш за трыццаць мардоўскіх валасцей.

У 1928 годзе ў складзе новаўтворанай Сярэдне-Волжскай вобласці была створаная Саранская акруга, пазней пераназваная ў Мардоўскую. У склад акругі, у прыватнасці, увайшлі тэрыторыі Ніжагародскай, Пензенскай, Сімбірскай губерняў з мардоўскім насельніцтвам.

У 1930 годзе статус акругі быў зменены на аўтаномную вобласць, яе тэрыторыя пачала зазнаваць змены шляхам перадачы з тэрыторыі аўтаномнай вобласці этнічна рускіх рэгіёнаў і перадачы ў яе склад рэгіёнаў з мардоўскім насельніцтвам. Першапачаткова адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай вобласці планаваўся ў горадзе Цемнікаў (паўночны захад Мардовіі), аднак праз адсутнасць чыгункі гэты статус атрымаў Саранск, які і захоўвае яго нацяпер.

20 снежня 1934 года статус аўтаномнай вобласці быў падвышаны да АССР, праз два гады яна была выведзена са складу Сярэдне-Волжскага края і стала адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай РСФСР.

Найноўшая гісторыя правіць

У 1990 годзе Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў Дэкларацыю пра дзяржаўны статус, згодна з якім Мардоўская АССР ператваралася ў Мардоўскую ССР, у студзені 1994 яго жа рашэннем зацверджаная назва «Рэспубліка Мардовія». 30 красавіка 1995 года Дзяржаўным Сходам рэспублікі былі ўсталяваныя новыя герб і сцяг[15], 21 верасня гэтага ж года Канстытуцыйным Сходам была прынятая Канстытуцыя.

Насельніцтва правіць

Паводле звестак Расстату на 2013 год, насельніцтва рэспублікі склала 818 566 чал.[16] У тым ліку, шчыльнасць насельніцтва склала 31,33 чал./км², дзеля гарадскага насельніцтва — 61,33%[16].

Нацыянальны склад размяркоўваецца наступным чынам: рускія — 53,4%; мардва (макшане і эрзяне разам) — 40,0%; таксама татары — 5,2%.

Расійскае кіраўніцтва гістарычна не адрознівала фіна-ўгорскае насельніцтва гэтага рэгіёна, падаваючы для іх агульную назву — «мардва» (руск.: мордва). З прычыны працяглага знаходжання Мардовіі ў складзе Расіі гэта найменне паступова распаўсюдзілася і на ўласна прадстаўнікоў макшанаў і эрзянаў, у выніку чаго яны нярэдка вызначаюць сваю нацыянальнасць як мардвін, а свае родныя мовы (макшанская і эрзянская) як мардоўскую.

Макшане складаюць большасць у некаторых раёнах усходу рэспублікі (Ацюр'еўскі — 90,27%; Тарбееўскі — 62,55%; Старашайгаўскі — 59,48%; Зубава-Палянскі — 52,14%; Кавылкінскі — 51,72%), эрзяне — у некаторых раёнах на захадзе (Качкураўскі — 92,14%; Дубёнскі — 86,4%; Ацяшаўскі — 84,72%; Большаігнатаўскі — 83,47%; Ардатаўскі — 57,85%; Большабярэзнікаўскі — 56,84%). У астатніх раёнах, у тым ліку і ў Саранску, большасць складаюць рускія.

Сімволіка правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. а б Оценка численности постоянного населения на 1 января 2016 года и в среднем за 2015 год. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2016. Праверана 27 сакавіка 2016.
  2. Всесоюзная перепись населения 1959 года. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2013. Праверана 10 кастрычніка 2013.
  3. а б в г д Численность и размещение населения Республики Мордовия. Итоги Всероссийской переписи населения 2010 года. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2015. Праверана 19 студзеня 2015.
  4. Народное хозяйство СССР за 70 лет. Юбилейный статистический ежегодник. Финансы и статистика, Москва, 1987 год. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2016. Праверана 28 чэрвеня 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Численность постоянного населения на 1 января (человек) 1990-2013 года
  6. Мордовия. Оценка численности населения на 1 января 2009-2014 годов
  7. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2011 года с учётом окончательных итогов Всероссийская перепись населения 2010 года
  8. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям. Таблица 35. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2012 года. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2014. Праверана 31 мая 2014.
  9. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. — М.: Федеральная служба государственной статистики Росстат, 2013. — 528 с. (Табл. 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2013. Праверана 16 лістапада 2013.
  10. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2014 года. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014. Праверана 13 красавіка 2014.
  11. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2015 года. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2015. Праверана 6 жніўня 2015.
  12. Валавы рэгіянальны прадукт па суб'ектах Расійскай Федэрацыі ў 1998-2014гг. (руск.) (xls). Расстат.
  13. Валавы рэгіянальны прадукт па суб'ектах Расійскай Федэрацыі ў 1998-2014гг. (руск.) (xls). Расстат.
  14. Звесткі паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі (артыкул 5, пункты 1, 2)
  15. Мордовия
  16. а б http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls Архівавана 25 снежня 2018.

Спасылкі правіць